Падаткі таксама растуць

Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне павялічыць з 2012 года стаўкі падатку на нерухомасць і зямельнага падатку на тэрыторыі горада.

Паводле гэтага рашэння, падатак на нерухомасць (у тым ліку падатак на нерухомасць на незавершанае будаўніцтва) для юрыдычных асоб узрасце ў 1,7 разы. Выключэнне складуць арганізацыі-фундатары алімпійскага камітэта Беларусі ў Віцебскай вобласці і футбольнага клуба "Віцебск" — для іх падатак павялічыцца ў 1,5 разы.

Для фізічных асоб падатак за жылыя дамы, надворныя пабудовы і іншыя будынкі і збудаванні будзе павялічвацца дыферэнцавана, у залежнасці ад іх ацэначнага кошту і з улікам каэфіцыента якасці асяроддзя і тыпу населенага пункта па стане на 1 студзеня 2012 года.

Калі ж дамы ці любыя будынкі, што належаць фізічным асобам, прызначаны і (ці) выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, то падатак на нерухомасць павялічваецца ў 2 разы незалежна ад кошту пабудовы.

Зямельны падатак для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павялічыцца ў 1,5 разы, а для фізічных асоб — у 1,7 разы.

Паводле “Народных навін Віцебска

Каментаваць