“Падстаў для разгляду Вашага звароту па сутнасці не маецца...” (Копія дакумента)

Генпракуратура не знайшла падставаў для правядзення праверкі па звароце ГА "БАЖ" наконт абмежавання права на выезд шэрагу журналістаў за межы краіны.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце за подпісам начальніка ўпраўлення па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Паўла Радзівонава.

Генпракуратура не знайшла падставаў для правядзення праверкі па звароце ГА "БАЖ" наконт абмежавання права на выезд шэрагу журналістаў за межы краіны.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце за подпісам начальніка ўпраўлення па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Паўла Радзівонава.

“Вывучэнне Вашай заявы паказала, што ў ёй не ўтрымліваюцца звесткі аб тым, дзеяннямі якіх дзяржаўных органаў і іх службовых асоб парушаны правы і законныя інтарэсы названых грамадзян. Адсутнасць такіх звестак з’яўляецца фактарам, які перашкаджае правядзенню ўсебаковай і аб’ектыўнай праверкі па закранутых пытаннях, — піша сп. Радзівонаў.

Акрамя таго, “калі ўказаныя ў звароце грамадзяне мяркуюць, што іх правы і законныя інтарэсы былі парушаны, яны маюць права самастойна звярнуцца з адпаведнай скаргай да службовых асоб дзяржаўных органаў, — даводзіць прадстаўнік Генпракуратуры.



Нагадаем, што 16 сакавіка  ГА “БАЖ накіравала афіцыйныя звароты кіраўнікам Генеральнай пракуратуры РБ, Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС РБ, а таксама Дзяржаўнага памежнага камітэту РБ.

Да ўсіх лістоў прыкладаўся тэкст заявы БАЖ ад 15 сакавіка з нагоды абмежавання выезду за межы РБ шэрагу сябраў арганізацыі — у прыватнасці, Жанне Літвіной, Андрэю Дынько, Міхасю Янчуку, Валянціну Стэфановічу і Гары Паганяйлу.

Генпракурора Аляксандра Канюка журналісцкая арганізацыя заклікала не толькі аднавіць правы нявыязных, але і “вынесці прадпісанні кампетэнтным дзяржаўным органам і іншым арганізацыям аб неадкладным ліквідаванні парушэнняў заканадаўства, прычын і ўмоваў, што спрыяюць гэтым парушэнням, а таксама “папярэдзіць службовых асоб аб недапушчальнасці паўторнага здзяйснення альбо падрыхтоўкі да здзяйснення імі супрацьпраўных дзеянняў.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
 

Каментаваць