Падтрымаем незалежную прэсу

Міністэрства інфармацыі 25 красавіка падало іскавыя заявы ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску газет «Наша Ніва» і «Народная воля».

Міністэрства інфармацыі 25 красавіка падало іскавыя заявы ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску газет «Наша Ніва» і «Народная воля».

«За ўсю гісторыю незалежнасці Беларусі па гэткім жа сцэнары ў судовым парадку было закрыта тры выданні: «Свабода» (1997 г.), «Пагоня» (2001 г.) і «Згода» (2006 г.). Сёлета ж цягам некалькіх месяцаў Мінінфармацыі фактычна спрабуе зліквідаваць адразу тры незалежныя СМІ: акрамя «Народнай волі» і «Нашай Нівы», гэта яшчэ і «Аўтарадыё»…», — нагадвае намеснік старшыні ГА «БАЖ», юрыст Андрэй Бастунец.

Сябры БАЖ, журналісты і чытачы незалежных выданняў ужо пачалі змагацца за свае газеты. У прыватнасці, яны тэлефануюць на «гарачую лінію» міністэрства (+375 17 203 92 31), каб выказаць сваё абурэнне. А таксама запаўняюць адмысловыя формы «Пытанне — Адказ» на сайце Мінінфармацыі, патрабуючы адклікаць іскавыя заявы і афіцыйна адказаць на зварот у вызначаны законам тэрмін на паштовы адрас.
 

Каментаваць