Падтрымка апазіцыі

Фонд імя Конрада Адэнаўэра (ФРГ) падтрымае беларускую апазіцыю на выбарах прэзідэнта. Пра гэта кіраўнік фонду еўрадэпутат Ганс-Герт Пётэрынг заявіў 7 чэрвеня на сустрэчы ў Берліне з маладымі беларускімі кансерватыўнымі палітыкамі.

Як паведамляе прэс-служба фонду, Пётэрынг заявіў, што праз падтрымку апазіцыі фонд садзейнічае дэмакратызацыі Беларусі. Паводле яго слоў, «дзякуючы падтрымцы дэмакратычных сіл у Беларусі атрымаюць перамогу чалавечая годнасць, дэмакратыя, свабоды».

Кіраўнік фонду Адэнаўэра таксама лічыць важным, каб Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, які працуе ў Вільнюсе, атрымаў магчымасць вярнуцца ў Мінск.

Як паведамлялася раней, Пётэрынг наведаў Мінск у лютым 2010 года.

6–11 чэрвеня па запрашэнні кіраўніка фонду Адэнаўэра ў Германіі знаходзіцца група беларускіх маладых палітыкаў. Мэта візіту — дыялог з нямецкімі і еўрапейскімі палітыкамі розных галінаў улады. Праграма прадугледжвае сустрэчы ў МЗС ФРГ, ведамстве федэральнага канцлера, бундэстагу, партыі «Хрысціянска-дэмакратычны саюз», з прадстаўнікамі Маладога саюза Германіі, Аб’яднання хрысціянска-дэмакратычных студэнтаў, а таксама Усходняга камітэта германскай эканомікі.

БелаПАН

Каментаваць