Падтрымка Белсата

У Мінску і рэгіёнах з’явіліся стэнсілы (насценныя малюнкі) у падтрымку «Белсату»: «Гэта не пакажуць на БТ. Belsat.eu»

Блогер vandrounik14 змясціў фотаздымкі, зробленыя на мабільны тэлефон. На прыпынках, а таксама пад’ездах — надпісы аранжавага і блакітнага колеру з наступным тэкстам: «Гэта не пакажуць на БТ. www.belsat.eu».

Vandrounik14 адзначае, што некалькі надпісаў ужо прыбралі. І задае рытарычнае пытанне: «Цікава, куды знікае аператыўнасць супрацоўнікаў ЖКГ, калі з’яўляюцца падобныя надпісы з усялякай нецэнзуршчынай? Ці яны прыбіраюць толькі там, дзе ёсць палітычны падтэкст?»

Аўтарства стэнсілаў застаецца невядомае. Стэнсілы з’явіліся ў Зялёным Лузе, Малінаўцы, побач са станцыя метро Пушкінская ў Мінску, у Віцебску і Гомелі.

Блогер Zaff-bet размясціў у сваім блогу здымак налепкі «Белсату», якая, відавочна, ужо некалькі месяцаў вісіць на слупе ў цэнтры Мінску. Тут камунальныя службы аказаліся менш дысцыплінаваныя.

Нагадаем, пасля падзеяў 19 снежня для многіх беларусаў тэлеканал «Белсат» стаў галоўнай крыніцай незалежнай інфармацыі. «Белсат» глядзяць праз спадарожнік ці інтэрнэт амаль мільён беларусаў. У Мінску і рэгіёнах адбываюцца імправізаваныя акцыі ў падтрымку незалежных медыяў, у тым ліку і гэтага тэлеканалу.

Каментаваць