Падтрымліваеш рэжым — не пусцяць у ЕС

Савет ЕС па замежных справах пашырае крытэры абмежавальных мер у дачыненні да беларускіх асоб і арганізацый. 

Па выніках сваёй сустрэчы 23 студзеня Савет Еўрапейскага Саюза па замежных справах апублікаваў наступны прэс-рэліз.

Савет ЕС па замежных справах пашырае крытэры абмежавальных мер у дачыненні да беларускіх асоб і арганізацый. 

Па выніках сваёй сустрэчы 23 студзеня Савет Еўрапейскага Саюза па замежных справах апублікаваў наступны прэс-рэліз.

"Савет абмяняўся меркаваннямі наконт сітуацыі ў Беларусі. Ён прыняў рашэнне пашырыць крытэры прымянення абмежавальных мер у дачыненні да фізічных і юрыдычных асобаў. Гэта дае магчымасць вызначаць у далейшым тых, хто адказны за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ці падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, ці тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ці атрымлівае ад яго выгоды. Рашэнні далучыць фізічных і юрыдычных асоб да тых, у дачыненні да каго прымяняюцца гэтыя меры, могуць быць прынятыя пасля гэтай сустрэчы Савета", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

23 студзеня на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы Савета па замежных справах высокі прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан падкрэсліла: "Што тычыцца Беларусі, мы гаварылі пра наша нязменнае імкненне ўзаемадзейнічаць з беларускім народам і нашу сталую занепакоенасць тым, што беларускія ўлады не даюць адказаў на патрэбы народа краіны і тыя важныя пытанні, якія мы ўзнімаем няспынна".

Паводле Delegation of the European Union to Belarus

Каментаваць