Падтрымайма англічаніна Сміта!

У выпраўленчай установе Дэпартамента выканання пакаранняў Рэспублікі Беларусь «ВК №3» адбывае пакаранне грамадзянін Вялікабрытаніі Алан Пол Сміт, за нібыта арганізацыю незаконнай міграцыі.


Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетках напісаў вядомы віцебскі праваабаронца Павел Левінаў, пасля наведвання калоніі.

Алан у судзе сваю віну не прызнаў, смела заявіўшы аб ужыванні за кратамі катаванняў. Адмовіўся ён і ад прызнання віны ў абмен на абяцанне ўмоўна-датэрміновага вызвалення. Яму, як чалавеку, які не ведае ніводнай дзяржмовы Беларусі, значна лягчэй атрымаць спагнанне і апынуцца ў ШІЗА.

З-за адсутнасці сваякоў у Беларусі, ён пазбаўлены права на атрыманне перадач ад іх і спатканняў з імі. Кіраўніцтва калоніі адмовілася выдаць сваякам дакументы для афармлення ўязной візы ў Беларусь для сустрэчы з Аланам.

Ад яго не паступаюць лісты на адрас праваабаронцаў. Аб накіраванні такіх лістоў Алан заяўляў прадстаўнікам консульства Вялікабрытаніі і ў судзе пры разглядзе апеляцыі на прысуд. Прадстаўнікі ж адміністрацыі калоніі з усмешкай заявілі, што ён проста не хоча мець зносіны з праваабаронцамі.

Паводле інфармацыі крыніцы з месцаў зняволення, Алан устойліва трымае ўдар беларускага «правасуддзя», а лісты ў адрас праваабаронцаў не выпускаюць, «бо ў іх утрымліваецца нядобрая інфармацыя пра Беларусь".

18 снежня начальнік калоніі адмовіўся сустрэцца з групай грамадзян, у якую ўваходзілі праваабаронца, журналіст і грамадская актывістка, што прыехалі на асабісты прыём па пытанні захавання правоў зняволеных. Начальнік зачыніўся ў кабінеце і вёў перамовы праз сваіх падначаленых.

Алан не павінен застацца адзін! У сувязі з гэтым прапаную накіраваць яму віншавальныя лісты (паштоўкі) з каляднымі і навагоднімі святамі, у якіх, акрамя віншаванняў, выказаць словы падтрымкі.

Лісты (паштоўкі) неабходна накіроўваць па адрасе:

Беларусь, 211300, Віцебская вобласць, Віцебскі р-н, п. Віцьба, ВУ ДВП «ВК №3», атрад №5

Пераклад НЧ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць