Падтрымайма Іркуцкіх беларусаў!

Моладзевы клуб «Крывічы» прымае ўдзел у конкурсе «Лепшы Нацыянальна-культурны Цэнтр горада Іркуцка». Кожны жадаючы можа дапамагчы беларусам Іркуцка перамагчы.

Моладзевы клуб "Крывічы"

Моладзевы клуб "Крывічы"


«Мы працягнем справу нашых прашчураў. Мы не дамо згінуць беларускаму народу! Мы будзем вучыць і размаўляць на беларускай мове, святкаваць народныя нацыянальныя абрады, вывучаць і распаўсюджваць нашу сапраўдную гістарычную спадчыну, спяваць народныя аўтэнтычныя песні, танчыць нацыянальныя скокі!

Мы Іркуцкі Маладзёвы Клуб «Крывічы» — ганарымся сваім паходжаннем! Ганарымся, што мы Беларусы!

У Іркуцку нас ведаюць, да нас імкнуцца. І мы адкрыты для ўсіх. Мы з годнасцю распавядаем усім пра наш народ!

Ну а ці будзем мы першымі ў Конкурсе на «Лепшы Нацыянальна-культурны Цэнтр горада Іркуцка» не істотна. Але калі гэта здарыцца, то Мы тым самым пакажам, што мы можам Злучыцца пад час Неабходнасьці. Мы Дакажым, што Беларусы – гэта Моц!» — кажуць «Крывічы».

Каб прагаласаваць — неабходна са стацыянарнага камп'ютара зайсці на сайт admirk.ru і зарэгістравацца. Пасля, трэба аўтарызавацца на сайце і націснуць на рубрыку «Город для Жизни», далей выбраць «Гражданское общество», справа знайсці і націснуць «Национально-культурные центры». Справа з'явіцца вакенца «Опрос». Трэба прагартаць «следующее» пакуль не з'явіцца «Молодёжный клуб «Кривичи» і націснуць «Проголосовать». Зноў выскакне спіс нацыянальна-культурных цэнтраў, але злева будзе поле для «каўкі». Знаходзім «Молодёжный клуб «Кривичи» і ставім насупраць яго «каўку», ціснем «Проголосовать». Ваш голас будзе залічаны. 

Каментаваць