Пафала пра Беларусь

У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Літва) адбылася сустрэча кіраўніка ведамства федэральнага канцлера Германіі Ангелы Меркель Рональда Пафалы з журналістамі.


Месца прэс-канферэнцыі высокі германскі чыноўнік патлумачыў тым, што не паедзе ў Беларусь да таго часу, пакуль там будзе хоць адзін палітычны зняволены.


А яшчэ Рональд Пафала казаў пра патэнцыял беларускай апазіцыі:

У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Літва) адбылася сустрэча кіраўніка ведамства федэральнага канцлера Германіі Ангелы Меркель Рональда Пафалы з журналістамі.


Месца прэс-канферэнцыі высокі германскі чыноўнік патлумачыў тым, што не паедзе ў Беларусь да таго часу, пакуль там будзе хоць адзін палітычны зняволены.


А яшчэ Рональд Пафала казаў пра патэнцыял беларускай апазіцыі:


— Узровень рэпрэсіяў у сённяшняй Беларусі настолькі катастрафічны, што ўсё роўна, хто б сёння ні працаваў на палітычным апазіцыйным полі, ён не змог бы працаваць бесперашкодна. Зноў ёсць палітычныя зняволеныя, зноў ёсць рэпрэсіі, зноў ёсць арышты. Гэта цалкам непрымальная сітуацыя, ва ўмовах такога ўзроўню рэпрэсіяў і запалохванняў не можа быць паўнавартаснай эфектыўнай палітычнай апазіцыі, праца якой была б плённай.


Распавёў Рональд Пафала і пра стратэгію Еўропы ды перспектывы супрацоўніцтва: “Зараз крокі павінен рабіць Лукашэнка. Ён павінен вызваліць палітвязняў, ён адказны за тое, што ў Беларусі ёсць несвабода, страх, рэпрэсіі. Таму зусім не зразумела, чаму гэта з нашага боку павінны быць задзейнічаны нейкія механізмы ўзаемадзеяння да таго часу, пакуль прэзідэнтам не будуць выкананы пэўныя ўмовы. Пакуль сітуацыя не палепшыцца, ніякага паляпшэння ў нашых стасунках не будзе. Беларусь — цудоўная краіна, якая належыць да Еўропы, і гэта вялікая трагедыя, што ёю кіруе прэзідэнт, які вядзе яе ў адваротным кірунку ад Заходняй Еўропы. Хоць Беларусь магла б стаць вельмі важным мостам паміж Еўрасаюзам і іншымі часткамі нашага кантынента.


Пра смяротнае пакаранне Рональд Пафала сказаў:


— Наяўнасць смяротнага пакарання ў Беларусі — абуральны факт. Смяротнае пакаранне несумяшчальнае з прававой дзяржавай. А ў Беларусі мала таго, што выносяцца смяротныя прысуды, дык яны і прыводзяцца ў выкананне. Не так даўно мы перажылі страшэнны выпадак — прыведзены ў выкананне расстрэльны прысудаў у дачыненні да двух маладых чалавек, якіх абвінавацілі ў тэракце ў метро. Але, што яшчэ больш жахліва і абуральна, з якой хуткасцю прысуды былі прыведзеныя ў выкананне. Прычым, насуперак шматлікім пратэстам. Такой хуткацечнасці мне не даводзілася бачыць ніколі ў жыцці. З нашага гуманістычнага падыходу, чалавечае жыццё — самая вялікая каштоўнасць.

Каментаваць