Пахаванне Юрыя Хадыкі адбудзецца 20 кастрычніка

Урну з прахам Юрыя Хадыкі пахаваюць у Мінску на саракавы дзень пасля смерці. У Мінск прах бацькі прывёз яго малодшы сын Кастусь Хадыка.
Развітанне пачнецца а 12 гадзіне ў грэка-каталіцкім Цэнтры cв. Язэпа (Арджанікідзе, 6, ст. м. «Аўтазаводская»), у 13.30 пройдзе служба за спачын душы.

Пахаваюць прах Юрыя Хадыкі каля магілы жонкі Валянціны Зімніцкай, якая адышла ў лепшы свет 11 ліпеня 2014 году.

Юры Хадыка памёр 11 верасня ў Дэнверы, дзе ён жыў у сям’і сына Кастуся.

16 верасня ў Дэнверы адбылося развітанне з Юрыем Хадыкам, а ў Мінску паніхіда.

 

Каментаваць