Пахаванне Паўла Шарамета адбудзецца заўтра

Сёння ўвечары труну з целам журналіста даставяць у Мінск самалётам і паставяць у храме Усіх Святых на вуліцы Каліноўскага, 121. Паніхіда па Паўлу Шарамету пройдзе з 11.00 да 14.00 у суботу, 23 ліпеня.


Пасля гэтага працэсія накіруецца на Паўночныя могілкі, дзе журналіста пахаваюць побач з бацькам.

Пра гэта ГА «БАЖ«» паведамілі родныя забітага журналіста, якія займаюцца арганізацыяй пахавання.

Разам з тым, родныя Паўла Шарамета папярэджваюць, што ўсе падзеі будуць залежаць ад часу выдачы цела ўкраінскімі ўладамі, і таму інфармацыя можа змяніцца.

У ГА “БАЖ” пачаўся збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла Шарамета. Збор сродкаў будзе адбывацца ўвесь чацвер і пятніцу з 10.00 да 18.00 у офісе арганізацыі (г. Мінск, вул. Камсамольская, 7 офіс 32). Таксама перадаць грошы можна, скантактаваўшыся з прадстаўнікамі арганізацыі па мабільным тэлефоне +375 29 126-70-98.

Паводле baj.by

Каментаваць