Паход у вечнасць

16 сакавіка ў Брэсце развіталіся з чатырма турыстамі, якія 8 сакавіка загінулі пад снежнай лавінай у гарах Мурманскай вобласці.

16 сакавіка ў Брэсце развіталіся з чатырма турыстамі, якія 8 сакавіка загінулі пад снежнай лавінай у гарах Мурманскай вобласці.

Грамадзянская паніхіда адбылася ў Лядовым палацы: сотні людзей, сярод якіх родныя і сябры памерлых, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады, прыйшлі правесці Міхаіла Карпеша, Дар’ю Трацінскую, Яўгена Траскевіча і Аляксандру Коўган у апошні шлях. Адпявалі загінулых у саборы Святога Уваскрашэння, затым іх целы перавезлі да месцаў пахавання. Напярэдадні яны былі дастаўленыя ў спецыяльным вагоне хуткага цягніка Мінск–Брэст. З ім таксама прыбылі бацькі Дар’і Трацінскай і два ўдзельнікі паходу, якія выратаваліся, — Аляксандр Юрага і Дзмітрый Фамін.

У паход трэцяй катэгорыі складанасці група пешых турыстаў з 6 чалавек выйшла 3 сакавіка. Маршрут праходзіў па Лавазерскаму раёну Мурманскай вобласці.

Трагедыя здарылася 8 сакавіка, калі на перавале Паўночны Таваёк абрынулася снежная лавіна, якая накрыла ўдзельнікаў групы. Аляксандр Юрага і Дзмітрый Фамін замыкалі калону, лавіна іх не закранула. Пасля безвыніковых спробаў знайсці ў снезе і адкапаць сяброў, яны вярнуліся да намёта, дзе правялі ноч, на наступны дзень рушылі па дапамогу. Да бліжэйшага населенага пункта было 26 кіламетраў. Дабраліся яны туды толькі 9 сакавіка ўвечары. Назад прыбылі разам з супрацоўнікамі МНС у 22 гадзіны. Плошча пошукаў на месцы сыходу лавіны складала 70 метраў удаўжыню, 30 метраў ушырыню і 3 метры ўглыбіню. Пры гэтым эфектыўна весці пошукавыя працы можна было толькі ўдзень. 11 сакавіка ўдалося знайсці і дастаць з-пад завалаў целы загінулых.

“Яны патрапілі пад вельмі жорсткую лавіну. Снегу было вельмі многа, ён вельмі цяжкі, як бетонны раствор. Верагодна, яны загінулі ў першыя хвіліны. Мы спадзяваліся на цуд: што іх вынесе, што заваліць бураломам, і яны застануцца жывымі… — кажа Юрый Кожухаў, кіраўнік альпінісцкага клубу “Рубеж.

12 сакавіка з ініцыятывы брэсцкіх турыстаў быў адкрыты дабрачынны рахунак для аказання дапамогі родным загінулых у Мурманскай вобласці: разліковы рахунак № 3819382105438 у філіяле № 126 ААТ «ААБ «Беларусбанк» горада Брэста, МФА 252, дабрачынны рахунак № 000 000 030 з паметкай «На аказанне дапамогі
 

Каментаваць