Пайшоў з жыцця Аляксей Кароль

У суботу, 12 верасня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітолага, галоўнага рэдактара газеты “Новы Час”.



Яму было 70 гадоў. Цягам года сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі.

У чэрвені гэтага года выйшаў у свет аўтарскі дакументальны фільм Аляксея Караля “1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”.

Апошнія тры месяцы сп. Кароль правёў у коле сям’і сына ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Прах Аляксея Караля будзе пахаваны ў Менску.

Дата і месца мемарыяльнай службы будзе паведамлена пазней.

Калектыў рэдакцыі смуткуе разам з сям'ёй.

Усе, хто хацелі б падзяліцца ўспамінамі пра асобу Аляксея Караля, могуць дасылаць свае тэксты на адрас рэдакцыі alstepster@gmail.com

Інфармацыя пра тое, як пакінуць запіс у Кнізе Памяці тут.

Абмеркаванне:

  • Татьяна
  • 2015-09-13 19:33:18
Он был прекрасным, добрым, мудрым, отзывчивым человеком. Пусть Господь примет его душу в Небесное Царство - он может быть только там, где царит добро и где нет места тьме и злу... Соболезнования не
только родным, но и всей редакции: это - огромная потеря...
  • ксл
  • 2015-09-13 19:49:22
у ім адчувалася мудрасьць, нейкая асаблівая, высакародная прытомнасьць. Няхай зямля будзе пухам.
  • Мікалай Статкевіч
  • 2015-09-13 19:49:40
Смуткуем разам з роднымі і блізкімі. Гэта - страта для ўсіх нас, бо з жыцця пайшоў вялікі патрыет, выдатны аналітык і мужны чалавек. Ен да апошняга імгнення рабіў сваю справу - працаваў дзеля вольнай
Беларусі. Аляксей застанецца ў нашай памяці назаўседы.

Мікалай, Марына
  • Ягораў
  • 2015-09-13 19:56:46
Сышоў аднакурснік, якога усе паважалі -спокуй табе Аляксей, Усе хто быў побач с табой будуць памятаць аб цябе. Вольга, Сяргей, Ірына- мы з вамі смуткуем! Сям,я Ягоравых!
  • Kit
  • 2015-09-13 20:30:42
Як цяжка, што смерць забiрае самых адданых сыноу Беларусi. Зямля Вам пухам, дарагi наш Аляксей Сцяпанавiч.
  • Алена Анісім
  • 2015-09-13 23:41:50
Цяжка перадаць горыч страты, якую адчула пры гэтай вестцы. Не хочацца верыць, што не стала светлага, аптымістычнага, спакойнага, дасведчанага, і ў той жа час ў меру сціплага чалавека. Будзе страшэнна
не хапаць яго разважлівасці, умення наладзіць справу. Шчырыя спачуванні родным, усяму рэдактарскаму калектыву!. Светлая памяць Аляксею Сцяпанавічу з вялікай удзячнасцю за ўсё, што ён рабіў для людзей
і для Беларусі!
  • Марат Гаравы.
  • 2015-09-14 21:45:59
Спачуванне сям'і, сваякам, сябрам, калегам Аляксея і ўсім беларусам. Бо сышоў у лепшы свет светлы, мудры, добразычлівы чалавек, які не толькі марыў пра беларускую вольную, незалежную і дэмакратычную
Беларусь, але і штодня рабіў усё для таго, каб яна ўрэшцэ паўстала.
  • Павел К.
  • 2015-09-15 01:14:53
Шчырыя спачуванні родным і калегам. Гэта быў адзін з тых нешматлікіх Людзей, на якіх трэба раўняцца і браць прыклад.

Каментаваць