Пакараць вінаватых

У Генпракуратуру Польшчы паступіла заява аб здзяйсненні злачынства ў адносінах да беларусаў.

Заяву занёс Ігар Шчэкарэвіч — адзін з пацярпелых на матчы беларусаў. Ігар абвінавачвае ахову матча і арганізатараў у знявазе беларускага нацыянальнага сімвалу і парушэнні яго асабістай недатыкальнасці.

«Я быў у судовага лекара, які зафіксаваў у мяне сінякі на правай руцэ. Гэта вынік таго, што ахова вынесла мяне з залі з ужываннем сілы. Ні ахова, ні арганізатары матча з да гэтага часу не прынеслі прабачэнняў беларусам за знявагу беларускага сцяга. Гэта зрабілі толькі ўлады Быдгашча. Перад тым, як занесці заяву, я чакаў амаль 3 тыдні на выбачэнні», — патлумачыў Ігар.

Нагадаем, 25 чэрвеня група беларускіх заўзятараў была выдаленая з матчу Беларусь — Літва на чэмпіянаце Еўропы па баскетболу сярод жанчынаў у польскім горадзе Быдгашчы. Пры гэтым супраць Ігара Шчэкарэвіча ахова ўжыла сілу. Прычынай выдалення беларусаў стала іх адмова згарнуць бел-чырвона-белыя сцягі.

Паводле прэс-службы Цэнтра рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў

Каментаваць