Пакуль ляціць Арлоў

Бог дае нам адзін шанец і выбірае для нас адзін дзень. Для Уладзімера Арлова найвышэйшыя сілы абралі надзвычайную дату — ён нарадзіўся ў адзін дзень з Іванам Жахлівым і Днём Незалежнасці Беларусі.

 



Цар нешта адчуў і павёў сваё войска на Полацак, каб знішчыць нават магчымасць такіх кніг, як «Таямніцы Полацкай гісторыі», «Незалежнасьць — гэта...», «Краіна Беларусь», але, магчыма, паспрыяў з’яўленьню такіх назваў, як «Рэквіем для бензапілы», «Час чумы» і, вядома, «Адкусі галаву вароне».



Дзень Незалежнасці Арлоў набліжаў сам.
 


«Еўрапейскі паэт свабоды» ў самай несвабоднай краіне Еўропы, аўтар унікальных нацыянальных энцыклапедыяў, вандроўнік і чараўнік, які, як магутная цар-птушка, ляціць у небёсах айчыннай гісторыі і арліным вокам сочыць кветку шыпшыны, божую кароўку на Пятай авеню, сланоў Ганібала, паром праз Ла-Манш і імёны ўсіх, хто тут быў, ёсць і будзе.



Смерці няма, пакуль ляціць Арлоў.



Ёсць свабода. 

www.svaboda.org

Каментаваць