Палітычная ідэя для ўсіх

Партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) правяла ўстаноўчы сход.

Адным з найбольш актыўных стваральнікаў партыі БХД з’яўляецца былы кіраўнік «Маладога Фронту» Павел Севярынец. Аргкамітэт па стварэнню партыі актыўна пачаў дзейнічаць у 2005 годзе, за тры гады быў сфарміраваны неабходны для рэгістрацыі спіс сябраў структуры, распрацаваныя канцэпцыя і праграма партыі. Паводле статуту, мэтаю дзейнасці партыі БХД з’яўляецца пабудова незалежнай, заможнай, духоўна развітай, дэмакратычнай і прававой дзяржавы Рэспублікі Беларусь і дэмакратычнага грамадства на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў, патрыятызму, адказнасці, свабоды, сацыяльнай справядлівасці, салідарнасці.

Сябры аргкамітэта па стварэнню партыі перакананыя, што іх гатовыя падтрымаць да 80 працэнтаў жыхароў Беларусі. Пакуль у спісе заснавальнікаў для Міністэрства юстыцыі — 1060 чалавек. На з’ездзе прысутнічала 206 дэлегатаў і каля трохсот гасцей.

Варта адзначыць, што сам з’езд праходзіў у святочнай атмасферы, у шэрагах хадэкаў панавала згода. Статутныя дакументы, звароты, склад кіраўнічых органаў былі прынятыя хутка і фактычна аднадушна. Кіраўнікамі партыі былі абраныя чатыры сустаршыні: Павел Севярынец, Аляксей Шэін, Віталь Рымашэўскі, Георгій Дзмітрук. Кіруючым органам партыі з’яўляецца Нацыянальная рада, у якую ўваходзяць 70 чалавек. Дзесяць месцаў у ёй зарэзерваваныя для «vip-персон», сярод якіх чацвёра сустаршыняў, пастар Эрнест Сабіла, старшыня моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч, былы палітвязень, кіраўнік грамадзянскага руху «Ініцыятыва» Андрэй Кім, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніс Садоўскі.

Госці з’езду — беларускія і палітыкі і прадстаўнікі хрысціянска-дэмакратычных партый Еўропы — у сваіх выступах адзначалі важнасць гістарычнага моманту, зычылі партыі плёну на палітычнай ніве і поспехаў у рэгістрацыі, што куды цяжэй, чым заваяваць сэрцы і розумы беларусаў. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зрабіў сустаршыням арганізацыі падарунак — папку дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га склікання, як сімвал пераемнасці ўлады. Здзівіў прысутных сваім выступам старшыня «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч. У прамове ён запытаўся ў хадэкаў, як яны могуць супрацоўнічаць з Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі, калі туды ўваходзіць Партыя камуністаў Беларуская, бо «немагчыма сядзець на адной лаве з Богам і шайтанам». Пад апошнім Дашкевіч недвухсэнсоўна меў на ўвазе камуністаў. Пасля лідэр МФ працытаваў урывак са Старога Запавету, у якім гаворыцца пра забарону міжнацыянальных шлюбаў. Фактычна гэта быў адзіны «гарачы» момант з’езду, астатняе прайшло гладка, бы па пісанаму.

Каментаваць