Палітычны канвеер працуе

На гэтым тыдні асабліва пільную ўвагу прадстаўнікі сілавых структур праявілі да актывістаў моладзевых арганізацый. 

Так, актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Раман Васільеў і Дзмітрый Крамянецкі 15 мая былі асуджаныя судом Цэнтральнага раёна Мінска да 12 і 10 сутак арышту адпаведна за дробнае хуліганства. Актывіст «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка быў асуджаны да 10 сутак арышту таксама за дробнае хуліганства.



На гэтым тыдні асабліва пільную ўвагу прадстаўнікі сілавых структур праявілі да актывістаў моладзевых арганізацый. 

Так, актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Раман Васільеў і Дзмітрый Крамянецкі 15 мая былі асуджаныя судом Цэнтральнага раёна Мінска да 12 і 10 сутак арышту адпаведна за дробнае хуліганства. Актывіст «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка быў асуджаны да 10 сутак арышту таксама за дробнае хуліганства.

Васільева, Крамянецкага і Дземідзенку затрымалі ў Мінску даволі арыгінальным спосабам. Людзі ў цывільным адкрылі сваім ключом дзверы кватэры, дзе знаходзіліся актывісты “Маладога Фронту, хлопцаў паклалі тварам на падлогу, а потым завезлі іх у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

Актывісты арганізацыі звязваюць затрыманне сваіх паплечнікаў з пачаткам акцыі «Горад наш», падчас якой на вуліцы Няміга быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. На гэтым тыдні ў Беларусі адзначаўся Дзень дзяржаўнага сцягу і герба.

Сяргей Каваленка, актывіст КХП-БНФ, аднавіў галадоўку ў віцебскім следчым ізалятары. Ён асуджаны на 2 гады і месяц зняволення за парушэнне рэжыму адбыцця «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Алена Каваленка атрымала ліст ад свайго мужа Сяргея Каваленкі — першы ліст з віцебскага ізалятара, куды палітвязня змясцілі ў маі пасля псіхіятрычнай экспертызы ў Навінках. У лісце Сяргей напісаў, што аднавіў галадоўку. Пра яго стан здароўя нічога не вядома.

У судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд адміністратыўнай справы Івана Амельчанкі, аўтара плакату “Мусарок, з якім хлопец пазіраваў на “Чарнобыльскім шляху побач з міліцыянтам у цывільным. Суддзя Міхаіл Хома спачатку адправіў пратакол на дапрацоўку, а потым даў 15 сутак.  У судзе Іван заявіў, што насамрэч ён напісаў на плакаце па-англійску «My cop ok» (што значыць «мая міліцыя — добрая»). Адпаведна, ніякай непавагі да міліцыянта не выказваў, а плакат заклікаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў прытрымлівацца закону.

Іван Амельчанка вырашыў самастойна прыйсці ў міліцыю, паколькі яго цягам апошніх тыдняў пастаянна спрабавалі выклікаць праз бацькоў для дачы тлумачэнняў па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

16 мая мінскага маладафронтаўца Міхася Мускага з ізалятара на Акрэсціна вывезлі ў вайсковую частку ў вёску Межыца (Віцебская вобласць). Дарогай хлопец здолеў патэлефанаваць сваім паплечнікам. Мускі адседзеў 15 сутак арышту пасля “Чарнобыльскага шляху, аднак не выйшаў на свабоду. Суд накінуў хлопцу яшчэ 5 сутак. Вечарам таго ж дня былі затрыманы і маладафронтаўцы Уладзімір Яроменак (7 сутак ад суддзі Фрунзенскага суда Людмілы Лапо ) і Павал Сяргей (на момант здачы нумару прысуд быў яшчэ не вядомы).

Таксама 16 мая быў затрыманы Раман Пратасевіч, які вывесіў бела-чырвона-белы сцяг на будынку ў цэнтры Мінска. Як паведамляе “Белорусский партизан, Рамана не маглі адправіць за краты, паколькі яму яшчэ няма 18 гадоў. Таму праз некалькі гадзінаў яго адпусцілі з пастарунку. Пратасевіч кажа, што падчас затрымання ён быў моцна збіты.

Цяпер у Беларусі, паводле ацэнак праваабаронцаў, трынаццаць палітзняволеных.

На наступным тыдні ў Брусэлі адбудзецца шосты штогадовы Фестываль дакументальных праваабарончых фільмаў “Адзін свет (One World ). У панядзелак, 21 мая, у Еўрапарламенце ў рамках фестывалю пройдзе абмеркаванне бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У дыскусіі прымуць удзел праваабаронцы — Таццяна Равяка (“Вясна), Ліда Вацкова (каардынатар беларускіх праектаў арганізацыі “Чалавек у бядзе) і Саша Кулаева (кіраўнік аддзела краінаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна.

Каментаваць