Палітычны прызыў

Каардынатару па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўгену Якавенку прад’явілі абвінавачанне ва ўхіленні ад прызыву (ч. 1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса).

22 сакавіка ў АУС Цэнтральнага раёна Гомеля Яўгена дапыталі і прад’явілі абвінавачанне. Мерай стрымання абрана падпіска аб нявыездзе.

Допыт праводзіўся з дапамогай перакладчыка на беларускую мову. «Мне не далі напісаць і прыкласці да справы свае тлумачэнні. Гэтыя мае тлумачэнні, як я ўбачыў, нікому не патрэбны. Не стаў мяне выслухоўваць і пракурор, а тлумачэнні па справе прапанаваў прыслаць па пошце», — сказаў Якавенка.

Пра распачынанне крымінальнай справы яму паведамілі 19 сакавіка ў АУС Цэнтральнага раёна, куды грамадскага актывіста выклікалі позвай. Раней Якавенка прыцягваўся судом Савецкага раёна да адміністрацыйнай адказнасці за няяўку ў ваенкамат па позве — 11 лютага ён быў аштрафаваны на пяць базавых велічынь. Але 13 сакавіка Гомельскі абласны суд адмяніў гэта рашэнне райсуда.

Актывіст патрабуе размаўляць з ім і весці дзелавую перапіску на беларускай мове. Якавенка таксама патрабуе рэалізацыі яго канстытуцыйнага права на альтэрнатыўную службу. На судзе ён тлумачыў, што патрабаваў позву на беларускай мове, але не атрымаў яе нават на рускай. На разглядзе касацыйнай скаргі Якавенка патлумачыў, што ў адпаведнасці з законам аб мове ён як грамадзянін не абавязаны валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі, а вось дзяржслужачыя — абавязаны.

Адміністрацыйная справа накіравана на новы разгляд у суд Савецкага раёна, але ў іншым складзе суда.

Паводле інфармацыі БХД

Каментаваць