Палітвязняў пераводзяць

Былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава этапавалі з Наваполацкай калоніі ў папраўчую калонію № 2 у горадзе Бабруйску.

Пра гэта журналістам паведаміла жонка палітвязня Ірына Халіп, якая надоечы атрымала адпаведную тэлеграму. З Горацкай калоніі вывезлі лідара зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча.

Як адзначыла Ірына Халіп у інтэрв’ю сайту charter97.org, перавод у іншую папраўчую ўстанову ёсць спробаю націснуць на Андрэя Саннікава. «У Наваполацкай калоніі ён карыстаўся аўтарытэтам у зняволеных, а адміністрацыя адмаўлялася яго «прэсаваць» наконт памілавання — да яго нават ніводнага разу з гэтым не звярталіся… Гэта свед­чыць пра тое, што Андрэя Саннікава ніхто не збіраецца вызваляць, і ўсе гэтыя абяцанні — не больш як чарговая спроба ўвесці ўвесь свет у зман. Калі б кандыдата ў прэзідэнты збіраліся вызваляць, то ніхто яго не пераводзіў бы ў іншую калонію», — падкрэсліла Ірына Халіп.

Тым часам, стала вядома, што ў іншую папраўчую ўстанову пераводзяць і Змітра Дашкевіча, які дагэтуль знаходзіўся ў Горацкай калоніі. Пра гэта намесніцы старшыні «Маладога фронту» Анастасіі Палажанцы паведаміла адвакат Дашкевіча. У аўторак з’явілася інфармацыя, што зараз палітык знаходзіцца ў следчым ізалятары Магілёва, а пасля будзе адпраўлены ў іншую калонію.

Як лічыць адвакат Дашкевіча, гэта ёсць рэакцыя на шматлікія скаргі вязня на катаванні з боку адміністрацыі Горацкай ПК–9. 20 верасня стала вядома, што Змітру Дашкевічу адмоўлена ў пераводзе на «хімію» у сувязі з адбыццём траціны тэрміну пакарання.
 
Каментаваць