Палітвязням узмацняюць пакаранне .

Напрыканцы студзеня суд будзе вырашаць ці пераводзіць палітвязня Мікалая Аўтуховіча з калоніі ў турму. Мікалаю Статкевічу ўжо змянілі ўмовы ўтрымання на больш жорсткія і перавялі ў Магілёўскую турму.

Адміністрацыя Івацэвіцкай калоніі, дзе Мікалай Аўтуховіч адбывае пакаранне, ініцыявала справу аб пераводзе яго ў турму за парушэнне ўнутранага рэжыму. Апошні месяц Мікалай з гэтай жа прычыны правёў у памяшканні камернага тыпу (ПКТ).



Напрыканцы студзеня суд будзе вырашаць ці пераводзіць палітвязня Мікалая Аўтуховіча з калоніі ў турму. Мікалаю Статкевічу ўжо змянілі ўмовы ўтрымання на больш жорсткія і перавялі ў Магілёўскую турму.

Адміністрацыя Івацэвіцкай калоніі, дзе Мікалай Аўтуховіч адбывае пакаранне, ініцыявала справу аб пераводзе яго ў турму за парушэнне ўнутранага рэжыму. Апошні месяц Мікалай з гэтай жа прычыны правёў у памяшканні камернага тыпу (ПКТ).

Ваўкавыскі прадпрымальнік, былы афганец Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязнем сумлення. Праваабаронцы і сам Аўтуховіч мяркуюць, што гэтая справа была распачатая з-за ініцыятывы Аўтуховіча па зборы карупцыйных матэрыялаў на чыноўнікаў Гродзенскай вобласці.

Адной з прычынаў канфлікту з адміністрацыяй калоніі была спроба перавесці Аўтуховіча ў іншы атрад без важкіх на тое падстаў. Праваабаронца Алег Волчак распавёў, што пасля выхаду з ПКТ вязня пераводзяць у 12-ты атрад. Увесь час Мікалай знаходзіўся ў 13-м атрадзе, у яго склаліся адносіны з іншымі людзьмі і нават з’явіўся ўплыў. Ідэю перавесці яго ў іншы атрад Аўтуховіч успрыняў з пратэстам і запатрабаваў абгрунтаванне для пераводу. “Што такое для зняволенага пераводы па атрадах?, — гаворыць Волчак. — Складваецца сярод асуджаных меркаванне, што калі чалавека перакідваюць з атраду ў атрад, значыць ёсць праблема — даносіць кіраўніцтву калоніі, мае канфлікты з вязнямі ці нешта яшчэ. Важны момант: калі чалавек дабіўся павагі ад асуджаных, то ён мусіць адстойваць свой гонар. У выніку найшла каса на камень, і Аўтуховіча на месяц перавялі ў памяшканне камернага тыпу і ўвялі абмежаванні.

На пачатку года ў Мікалая мусіла быць спатканне з жонкай, ён гэтага вельмі чакаў, але сустрэчу адмянілі. Абмежавалі суму грошай, на якую можна набываць тавары ў тутэйшай краме, адмовілі ў прадуктовых перадачах.

Аўтуховічу прад’явілі прэтэнзіі, што ён злосны парушальнік, бо адмаўляецца хадзіць у сталовую. Але справа ў тым, што Мікалаю праблематычна тую ежу перажоўваць, да таго ж у яго праблемы са страўнікам. І ён харчаваўся з перадачаў, якія яму прывозіла жонка, сам сабе нешта гатаваў. Праваабаронцы накіравалі скаргу пракурору Брэсцкай вобласці (ён таксама былы афганец), але адказу пакуль няма.

Ціск на Аўтуховіча павялічыўся восенню, на яго пачалі з любой нагоды складаць дысцыплінарныя пратаколы. Дарэчы, Аўтуховіч дагэтуль не падпісаў паперу аб гатоўнасці супрацоўнічаць з адміністрацыяй калоніі, стаць на шлях выпраўлення. Але Мікалай шматкроць заяўляў, што ён нічога не парушаў, адпаведна і выпраўляцца, каяцца яму няма ў чым. Праблема ў тым, што без подпісу гэтай паперы немагчыма ўмоўна-датэрмінова выйсці на свабоду. Але Волчак, які добра ведае Мікалая Аўтуховіча перакананы, што той ніколі не падпіша падобных папер.

Праваабаронца таксама расказаў, што былі спробы справакаваць Мікалая на бойку, але ён пісаў, што трымае сябе ў руках і не збіраецца весціся на падобныя хітрыкі. Не так даўно з’явілася інфармацыя, што Мікалай парэзаў сабе вены. Волчак падкрэслівае, што гэта быў вымушаны крок, каб захаваць сябе ў турэмных умовах, але ні ў якім разе не намер скончыць жыццё самагубствам.

“Я ведаю, што Мікалай вельмі любіць жыццё. І той факт, што ён парэзаў сабе вены, — гэта не знак стомы, а, як ён сам пісаў у адным з лістоў, метад абараніць свой гонар. Ён ведае, што яго імя ў спісе палітзняволеных, што свет пра яго памятае. Больш таго, ёсць людзі, якія дапамагаюць яго жонцы матэрыяльна. І гэта дадае Мікалаю аптымізму. Я нагадаю, што Мікалай прасіў пісаць яму лісты, пісаць пра ўсё, каб была магчымасць пераключыць мазгі на іншае жыццё, — падкрэслівае праваабаронца Алэг Волчак.

Перавод у турму — гэта больш жорсткае пакаранне, бо ў калоніі асуджаныя могуць працаваць, перамяшчацца па тэрыторыі, дыхаць паветрам. У турме чалавек увесь час знаходзіцца ў камеры і выходзіць толькі на кароткія прагулкі.

На гэтым тыдні экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Мікалаю Статкевічу прысудзілі перавод на турэмны рэжым адбывання пакарання. Такое рашэнне прыняў суд у шклоўскай калоніі № 17, дзе адбывае пакаранне палітык. Судзіў Статкевіча суддзя Віталь Волкаў.

Нагодай для больш жорсткага пакарання Статкевічу стала афіцыйнае прадстаўленне адміністрацыі шклоўскай калоніі, у якім сказана, што асуджаны палітык “не стаў на шлях выпраўлення, “да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца і пасля адбывання пакарання мае намер “праводзіць злачынны спосаб жыцця.

Фармальнай прычынай для абвінавачання Статкевіча стала тое, што ён знаходзіўся без біркі з нумарам зняволенага на адзенні, а таксама не ўказаў у спісе асабістых рэчаў насоўкі, паведаміла жонка палітыка.

Каментаваць