Палата Прадстаўнікоў паабяцала выкарыстоўваць заключэнне Венецыянскай камісіі адносна артыкулу 193.1 Крымінальнага кодэксу ў сваёй дзейнасці

Каардынатар кампаніі “Права на веру Аляксей Шэін і кіраўнік Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Сяргей Лісічонак атрымалі ліст з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай камунікацыі.

Каардынатар кампаніі “Права на веру Аляксей Шэін і кіраўнік Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Сяргей Лісічонак атрымалі ліст з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай камунікацыі.

Чыноўнікі, у асобе старшыні камісіі А.М. Юшкевіча, выказваюць падзяку за накіраваны ім пераклад Заключэння Еўрапейскай Камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі) датычна адпаведнасці  артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь міжнародным стандартам правоў чалавека  ў адносінах да правоў  незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў. Паводле старшыні камісіі, “дакумент прыняты да ведама і будзе выкарыстоўвацца дэпутатамі Палаты Прадстаўнікоў — сябрамі камісіі — у працы.

Нагадаем, што 14 лістапада заключэнне Венецыянскай камісіі адносна артыкулу 193.1 Крымінальнага кодэксу  Рэспублікі Беларусь было прадстаўленае грамадскімі  ініцыятывамі “Права на веру і “СТОП 193.1! на прэсавай канферэнцыі ў Мінску і дасланае ў шэраг афіцыйных установаў Рэспублікі Беларусь.

У заключэнні гаворыцца, што артыкул 193.1 парушае Міжнародны пакт аб палітычных і грамадзянскіх правах і з’яўляецца патэнцыйным інструментам для дзяржавы ў стрымліванні грамадскіх актывістаў, дае ўладам шырокія паўнамоцтвы ўмешвацца ў фундаментальнае права на свабоду асацыяцыяў, свабоду думкі, перакананняў і іх выражэння.

Прэс-служба Асамблеі НДА
 

Каментаваць