Палітычны аглядальнік ВВС: «Я б спытаўся ў прэзідэнта пра сітуацыю ва Украіне»

Прэс-клуб Беларусь адкрыў новы сезон сустрэчай з Сэмам Вудхаўзам, палітычным аглядальнікам і рэдактарам ​​BBC, які падрабязна прадставіў стыль працы і стандарты брытанскіх СМІ падчас перадвыбарнай кампаніі ў Вялікабрытаніі. Сустрэча прайшла ў пятніцу, 25 верасня, у прасторы ЦЭХ і сабрала каля чатырох дзесяткаў чалавек – прастаўнікоў незалежных і дзяржаўных медыяў.

 

Даведка Прэс-клуба. Сэм Вудхауз (Sam Woodhouse— адказны рэдактар ​​палітычных праграм брытанскай шырокавяшчальнай карпарацыі BBC, у якой працуе з 1996 года. Аўтар і вядучы курсаў для журналістаў на тэму палітычнага рэпартажу. Выбарчая ноч з'яўляецца адным з самых вялікіх і складаных заданняў для брытанскага вяшчання. Адначасова да прамога эфіру падключана больш, чым 130 вяшчальных пунктаў па ўсёй краіне.

Цягам сустрэчы прысутныя таксама даведаліся, як журналісты сочаць за вынікамі выбараў у Вялікабрытаніі, як выглядае выбарчы вечар, а таксама, што адбываецца ў краіне на наступны дзень пасля галасавання. Што маюць на ўвазе брытанскія стандарты журналістыкі падчас выбараў. Як журналісты камунікуюць з палітыкамі і штабамі партый у Вялікабрытаніі.

Колькі часу даецца палітыкам у эфіры і чаму. Гэта было асноўнымі пунктамі, на якіх засяродзіўся выступоўца.


Вечар адкрыла каардынатар «Прэс-клуб Беларусь» Тацяна Нядбай, якая прадставіла героя спаткання, адказнага рэдактар ​​эфіру выбарчай ночы на ВВС Сэма Вудхаўза, мадэратара вечара, палітычнага аглядальніка Tut.by  Арцёма Шрайбмана і перакладчыцу Святлану Соўсь.

Перад пачаткам імпрэзы хвілінай маўчання ўсе прысутныя ўшанавалі памяць аднаго з заснавальнікаў Прэс-клубу, галоўнага рэдактара “Новага Часу” Аляксея Караля, развітання з якім акурат прайшло у Палацы Мастацваў надоечы.

Арцём Шрайбман інтэлегентна зіранізаваў: «Надвор’е сёння не лепшае, дождж, таму хачу падзякаваць, што прыйшлі. Хаця насамрэч не думаю, што мушу дзякаваць, бо Вам  напраўду пашанцавала сёння трапіць на гэтую сустрэчу. Бо наш сённяшні суразмоўца мае адны з найбольш рэйтангавых праграмаў — ён займаецца правядзеннем перадвыбарчай ночы на BBC. Таму рады вітаць усіх Вас сёння — калег з недзяржаўных, і асабліва дзяржаўных СМІ».

НАЙБОЛЬШ ЦІКАВЫЯ ТЭЗЫ ВЫСТУПУ СЭМА ВУДХАЎЗА, АБРАНЫЯ «НЧ» ПРА СТАНДАРТЫ БРЫТАНСКІХ СМІ ПАДЧАС ВЫБАРЧАЙ КАМПАНІІ:

АСНОЎНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ ВВС — ДАВЕР

Нашы (журналістаў, супрацоўнікаў ББС) каштоўнасці прапісаныя на картках, якія заўжды поруч. Асноўная з іх — гэта давер. Давер як да арганізацыі незалежнай незаангажаванай. Таксама вельмі істотна — крэатыўнасць рэпартажаў.

НЕПЕРАДУЗЯТАСЦЬ  ЯК ГАЛОЎНЫ ПРЫНЦЫП

Ёсць шмат меркаванняў, як асвятляць перадвыбарчы час. Не так даўно я працаваў у Бірме, у М'янме, працаваў там і з апазіцыйныміі і з дзяржаўнымі медыямі і дзеячамі — і з абодвух бакоў быў ціск, кожны пераконваеў, як трэба асвятляць. Дзяржаўныя СМІ лічылі сябе голасам дзейснай улады. А недзяржаўныя — голасам перамен. Іх меркаванні не супадалі, таму цяжка было б гаварыць з імі пра давер. А ВВС абсалютна цалкам неперадузятыя, іначай не выпадае казаць пра нашу арганізацую. Неперадузятасць — наш галоўны прынцып.

ЯКОЙ КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ ДАВЯРАЮЦЬ

Праводзілася шмат даследаванняў меркаванняў у грамадстве — які спосаб атрымання інфармацыі аўдыторыяй выклікае ў яе найбольш даверу. У па выніках — у 80 % найбольш даверу выклікае нацыянальнае тэлебачанне і радыё, перадусім навіны, 78 % — сябры, сям'я, 75 % — газэты як сумленная крыніца інфы; 24 % — надзейнай крыніцай інфармацыі лічаць  сацыяльныя сеткі і сеціва. Такім чынам, згодна апытанням, нацыянальнае ТВ і радыё — выклікаюць найбольш даверу. Вялікабрытанія па вялікім рахунку адзіная краіна, дзе на ўзроўні закону СМІ мусяць быць неперадузятыя.

У большасці дэмакратычных краінаў заканадаўствам не зацверджана, што медыі павінны быць неперадузятыя. Нават у ЗША часта рэдакцыя прытрымліваецца меркаванння галоўнага рэдактара альбо з'яўляецца прыхільнікам пэўнай партыі. Але памятайма, калі канал прапагандуе толькі адзін  погляд — то яму давярае толькі аўдыторыя, што прытрымліваецца такой самай пазіцыі. Іншая ўжо — не.

КАЛІ МЫ КАЖАМ  НЕПЕРАДУЗЯТАСЦЬ

Маем на ўвазе вельмі канкрэтныя пазіцыі, якім яна адпавядае: 1. Дакладнасць, пададзенай інфармацыі 2. Разнастайнасць — то бок мы павінны паказаць розныя погляды. 3. Справядлівасць пры асвятленні.

ЁСЦЬ ТАКІ ПАНЯТАК «КАНТРАКТ З АЎДЫТОРЫЯЙ»

Сярод палітыкаў у нас сяброў мала. Бо яны незадаволеныя, што мы даем ім мала часу ў тэлевізійным эфіры, не так шмат, як яны хочуць.  Але практычна для асвятлення падзей ў нас падрыхтаваны адмысловы буклет, дапаможнік-кіраўніцтва,  у якіх рэгулюецца, як асвятляць падзею і што можа выносіць у эфір. І там пазначана нават, ці можана чакаць ля дома кандыдата, перад тым, як яго запісваць, калі ён  выйдзе. Таксама рэгулюецца, калі і ці можна праводзіць экзіт-пулы. Вызначаецца і працэдура абскарджання вынікаў публічных абмеркаванняў. Гэты дапаможнік створаны дзеля таго, каб нашых каштоўнасцяў прытрымліваліся і мы, і людзі, з якімі працуем, і каб публіка разумела, што мы кіруемся менавіта гэтымі каштоўнасцямі.

Што да журналістыкі. Мы робім рэпартажы з пэўнай выбарчай акругі

З нашага боку забяспечваем, каб кожны прадстаўнік акругі атрымаў роўны час эфіру. Мы праводзім дэбаты паміж кандыдатамі, дэбаты паміж нацыянальнымі лідарамі, робім журналісцкія рэпартажы — дзе даследуем, дазнаемся аб тым, у чым маем патрэбу. І ў часе падліку галасоў робім онлайн-эфіры па меры паступлення галасоў — эфіры на радыё, ТВ, у сеціве.

У ЧАСЕ ВЫБАРАЎ — КІРАЎНІК АД ПРАВЯЧАЙ ПАРТЫІ ПАКІДАЕ РЭЗІДЭНЦЫЮ

І ім (партыі і кіраўніку) нельга рабіць ніякіх заяваў у гэты час ад імя правячай партыі. Таму няма сітуацыі, калі частка часу ідзе на выбарчую кампанію,  а частка — на дзяржаўныя абавязкі. Увесь час — толькі выбарчая кампанія.

Праблемна, калі дзяржаўныя каналы асвятляюць толькі падзеі звязаныя з афіцыйнымі дзеячамі, а апазіцыйныя — толькі звязаныя з апазіцыяй. А пазіцыя BBC — роўная магчымасць надаецца для ўсіх. Журналісты BBC не лічаць сябе журналістамі, якія ёсць рухавікамі зменаў. Бо калі прытрымлівацца таго, што журналісты змагаюцца за змены, то ўзнікае пытанне даверу.

 ЧАС У ЭФІРЫ ДЛЯ КОЖНАЙ ПАРТЫІ РОЗНЫ, АЛЕ АДПАВЕДНЫ

Правы — аднолькавыя. Перад пачаткам перадвыбарчых эфіраў вырашаецца, колькі часу атрымае кожная партыя ў часе асвятлення. Рашэнне пра колькасць эфірнага часу вырашаецца на аснове 2 пунктаў:

1) вынікі папярэдніх выбараў

2) цякучае палажэнне спраў

Калі я кажу, што мы неперадузятыя — гэта не значыць, што ўсе партыі роўную колькасць часу атрымліваюць у нас у эфіры. І натуральна, аўдыторыя чакае, што пераможа тая партыя, што будзе мець найбольш эфірнага часу. Але тут прапарцыйныя суадносіны. І колькасць эфірнага часу змяняецца ад кампаніі да кампаніі, паводле папярэдніх вынікаў, якіх дасягнула партыя. Паводле выбараў у парламент.

ПРА ТЭЛЕВІЗІЙНЫЯ ДЭБАТЫ

Калі палітык памыліцца —першым крокам будзе абвінаваціць таго, хто збіраў аўдыторыю, што прысутнічала на дэбатах. І яны маглі б абвінаваціць аўдыторыю, хаця аўдыторыю не выпадала выказвацца нават. І абіралася яна ў прапорцыях да таго, хто выступаў — траціна за аднаго, траціна — за другога,  траціна — за трэцяга. Як фармаваўся спіс пытанняў кандыдатаў  — таксама асобны пункт. Бо калі загадзя не патлумачыць людзям прынцып выбару аўдыторыі і пытанняў — то будзем зноў жа абвінавачаныя ў перадузятасці. Працягласласць адказаў усіх кандыдатаў рэгулюецца гадзіннікам, і пазначаецца, хто першы даў адказ у табліцы.

.ПАЛІТЫЧНАЯ  РЭКЛАМА ДАЗВОЛЕНАЯ І ЗАБАРОНЕНАЯ

У ЗША іх палітыкі маюць альтэрнатыўныя падыходы, як данесці свае погляды да аўдыторыі. У Вялікабрытніі — аплочаная палітрэклама забароненая. Адзіны спосаб, як палітыку паказацца — быць у эфіры навінаў. У ЗША дазволеная палітычная рэклама — і на гэта мільярды даляраў трацяцца. Кожныя 15 хвілінаў часу ідзе палітычная рэклама кандыдатаў у часе агітацыйнай кампаніі.  Калі я быў у ЗША ў часе выбараў, то быў таму сведкам.

КАЛІ І ШТО МОЖНА АСВЯТЛЯЦЬ У ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ

Мая асноўная праца — асвятленне апошняга дня выбараў. Да 10 вечара ў дзень выбараў, пакуль адчыненыя выбарчыя участкі, рэпартажы нельга рабіць, але потым можна. На мінулых выбарах, мы  усталявалі каля 140 спадарожнікаў, якія фіксавалі падлік галасоў з розных участкаў. У нас ёсць так званы Дзень цішыні — гэта дзень самітх выбараў. Нават калі ёсць у гэты час агітацыя — журналісты не паведемляюць пра гэта, не асвятляюць.У дзень выбараў мы можам вяшчаць пра надвор’е ў часе галасавання, можам паказаць, як кандыдат кідае свой ліст для галасавання. І заходзіць на участак. І усё.

ЯК ПАДЛІЧВАЮЦЬ ГАЛАСЫ

На падліковых участках назіралнікі могуць падыходзіць і гутарыць з тымі, хто лічыць. І смі могуць не дужа блізка да сталоў. І могуць прадстаўнікі паліт партый. І ўвогуле,  гэта частка дэмакратычнага галасавальнага працэсу — калі людзі прагаласавалі, а потым могуць прыйсці і ўбачыць, што ўсё так, як мусіць быць.

ПАЗІЦЫЯ  СЭМА ВУДХАЎЗА ДАТЫЧНА БЕЛАРУСКАЙ СІТУАЦЫІ:

ПЫТАННЕ ПРЭЗІДЭНТУ (пытанне ад Валярыны Куставай): “Вы сказалі, што журналісты BBC не пазіцыянуюць сябе як рухавікі зменаў, то якое б пытанне Вы б параілі задаць Прэзідэнту ад імя беларускіх незалежных СМІ, якія, як правіла, акурат пазіцыянуюць сябе рухавікамі зменаў?”

— Я падкрэслю, што ў мяне яшчэ не было магчымасці добра азнаёміцца з унутранай беларускай сітуацыяй, але з таго, якой інфармацыяй я валодаю, я б спыптаўся пра знешнюю палітыку — яго стаўленне да пытання вайны ва Украіне, пра заробкі абяцаныя і рэальныя, пра неажыццёўленыя абяцанні. А ўвоугле, калі вяртацца да першай часткі Вашага пытання, то рухавікі зменаў — гэта палітыкі, а не журналісты.

КАЛІ КАНДЫДАТ АДМАЎЛЯЕЦЦА КАМЕНТАВАЦЬ (пытанне ад Змітра Лукашука): "У беларускай сітуацыі мы б асвятлялі кропкі погляду тых, хто удзельнічае ў выбарах ад дзяржавы, хто ўдзельнічае ад апазіцыі, і тых, хто адмаўляецца ўдзельнічаць"

— Так было аднойчы ў нас, прэм’ер не прымаў удзел у дэбатах з іншымі лідарамі. Што рабіць? Прымусціь немагчыма. Калі нязначная фігура — зноў жа рэпартаж выйдзе ўсё адно. Калі важная — пастараемся знайсці месца ў перадачы, дзе, прынамсі, пастараемся прадставіць кропку яго погляду. Альбо рэмарка журналістаў — што настойліва спрабавалі ўзяць інтэрв’ю, але не атрымалася.

У ЗША, прыкладам, вельмі грубыя вядоўцы, датычна ўдзельнікаў перадвыбарчай кампаніі. Што да ВВС — мы лічым, што кожны заслугоўвае сваю долю павагі. І разглядаем выключна як працу правядзенне палітычнага інтэрв'ю. І мы тут не можам выказваць нейкую знявагу. Задаючы пытанні важна ўсё. Уключна з тонам, інтанацыяй голасу. Неперадузятасць — яна і ў тоне голасу.

ЯК БЫЦЬ З ПРЫВАТНЫМІ СІМПАТЫЯМІ І УЛАСНЫМ ГОЛАСАМ НЕЗАЛЕЖНАМУ ЖУРНАЛІСТУ? (пытанне ад Віктара Малішэўскага).

— Я ніколі не галасаваў. Многія калегі лічуць гэта дзіўным. Але ёсць шмат журналістаў, што падтрымліваюць таго ці іншага кандыдата. Але ім нельга балатавацца  і прымаць удзел у агітацыйных  кампаніях тых партый, у кампаніях па іх прасоўванню. У нашай прафесіі не так цяжка пакінуць сваё меркавання за дзвярыма.

ЦІ МАГЧЫМА ЖУРАНЛІСТУ ВЫКАЗВАЮЦЬ СВАЮ ПАЗІЦЫЮ ПУБЛІЧНА? (пытанне ад Арцёма Шрайбмана)  Ці могуць ВВС рэпартэры ў інтэрнэце, у аналітыцы, калонках меркаванняў ці на мітынгах выказваць свае думкі, меркаванні пазіцыю?
 

— Не, не, не. І яшчэ раз не. Але бывае навесяле ўсё ж зрываюцца — і шчоўкаюць на клавішах у сваіх блогах. А потым выскоквае ўсялякае...

Напрыканцы спадар Вудхауз падзяліўся сваім сакрэтам працы ў палітычным інтэрв’ю. Усё проста. Вы мусіце абавязкова спланаваць сваю гутарку. Абавязкова даследаваць пытанне. І абавязкова падумаць і вырашыць, якога эфекту вы хочаце дасягнуць зробленым.  І заўжды памятайце — ваша прафесія гэта задаваць пытанні. І калі вы не атрымалі адказ на ваша пытанне, то задайце яго яшчэ раз, бо вы — прадстаўнік вашых глядачоў і адказ патрэбны ім. Будзе выдатна, калі у вас атрымаецца выцягнуць штосьці новае з вашага суразмоўцы.

На тое яны, канкрэтныя, прапісаныя ды ўзгодненыя з законам, стандарты журналістыкі з Вялікабрытаніі, што да беларускай сітуацыі пасуюць раз-пораз. Так займальна было паслухаць стандарты брытанскіх СМІ падчас перадвыбарнай кампаніі, і так няпроста, а часам і немагчыма, было прымерыць іх да беларускай рэчаіснасці. 

Абмеркаванне:

  • Уля
  • 2015-10-01 16:51:54
Дзякуй за матэрыял!

Каментаваць