Паляванне на чыноўнікаў

Ад пачатку бягучага года па Беларусі заведзена 5 крымінальных спраў на раённых «вертыкальшчыкаў», чатыры з іх у сакавіку. За гэты тэрмін распачата больш за дзесятак крымінальных спраў супраць кіраўнікоў і намеснікаў сельскіх і пасялковых саветаў.

Ад пачатку бягучага года па Беларусі заведзена 5 крымінальных спраў на раённых «вертыкальшчыкаў», чатыры з іх у сакавіку. За гэты тэрмін распачата больш за дзесятак крымінальных спраў супраць кіраўнікоў і намеснікаў сельскіх і пасялковых саветаў.

13 сакавіка стала вядома пра ўзбуджэнні адразу трох крымінальных спраў супраць намеснікаў старшынь райвыканкамаў. Прыкладам, пракуратура Мінскай вобласці па матэрыялах Упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю МУС распачала крымінальную справу супраць былога першага намесніка старшыні Вілейскага райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі. Яму інкрымінуецца тое, што ён яшчэ ў 2004 годзе ад імя раённай улады падпісаў дамову куплі-продажу, згодна з якой сельская гаспадарка «Лукавец», што належыла райвыканкаму, перайшла ва ўласнасць мінскага аб’яднання «Кафэ «Палессе», тым самым райвыканкаму нанесены матэрыяльныя і фінансавыя страты. Паколькі гаспадарка была стратная, то яе маёмасць ацэнена толькі ў 177 мільёнаў рублёў.

Наступны прыклад. На мінулым тыдні ў Мазыры разгарэўся чарговы крымінальны скандал. Супрацоўнікі КДБ арыштавалі першага намесніка старшыні райвыканкама. Ён падазраецца ў тым, што ў 2006–2007 гадах атрымліваў матэрыяльныя каштоўнасці і меў выгады маёмаснага характару за лабіраванне інтарэсаў адной расійскай фірмы. Выгада ў тым, што фірма часткова збудавала яму катэдж і, па ацэнках КДБ, гэтая сума складае 18 мільёнаў рублёў.

Пад праваахоўны прэс патрапіў і намеснік старшыні Нараўлянскага райвыканкама. Ён падазраецца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і злоўжыванні службовым становішчам.

У Брэсце ў службовым кабінеце быў затрыманы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна за атрыманне хабару ў 300 000 рублёў за станоўчае рашэнне пытання праверкі гаспадарчай дзейнасці мясцовага прадпрыемства.

Сапраўднае «паляванне» ідзе на старшынь сельсаветаў. Іх вінавацяць у незаконным выдзяленні зямлі пад індывідуальнае будаўніцтва. Спіс абвінавачваемых доўгі. У ім, напрыклад, старшыні Каменскага сельсавета Лепельскага раёна, Навадворскага Мінскага раёна і іншыя.

Гэта ўсё сведчыць пра тое, што пачаўся масавы пераслед чыноўнікаў у правінцыі.

Паводле «Ежедневника»

Каментаваць