Памілаваць асуджаных на смерць

“Міжнародная амністыя заклікае беларускага прэзідэнта памілаваць асуджаных на смяротнае пакаранне Андрэя Жука і Васіля Юзэпчука, заявіла 10 лістапада падчас прэс-канферэнцыі прадстаўнік гэтай праваабарончай арганізацыі, эксперт па Беларусі Хэза Макгіл. Памілаваць сына просіць Аляксандра Лукашэнку і маці Андрэя Жука Святлана Жук, якая таксама прысутнічала на сустрэчы з журналістамі.

“Міжнародная амністыя заклікае беларускага прэзідэнта памілаваць асуджаных на смяротнае пакаранне Андрэя Жука і Васіля Юзэпчука, заявіла 10 лістапада падчас прэс-канферэнцыі прадстаўнік гэтай праваабарончай арганізацыі, эксперт па Беларусі Хэза Макгіл. Памілаваць сына просіць Аляксандра Лукашэнку і маці Андрэя Жука Святлана Жук, якая таксама прысутнічала на сустрэчы з журналістамі.

Перад гэтым Хэза Макгіл узяла ўдзел у арганізаваным Офісам АБСЕ ў Мінску мерапрыемстве па абмеркаванню пытання смяротнага пакарання з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Міністэрства юстыцыі, Вярхоўнага суда, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

“Адна з праблемаў — гэта менавіта пакуты, якія смяротная кара прыносіць сваякам вязняў. Паводле рашэння Камітэта па правах чалавека ААН, прынятага ў 1999 годзе, сакрэтнасць, якой ахутана смяротнае пакаранне ў Беларусі, на самай справе, у дачыненні да сваякоў прыраўноўваецца да катаванняў. Таму што чалавек, асуджаны да пакарання смерцю, не ведае, калі ён можа быць расстраляны, і сваякі таксама нічога не даведаюцца, нават дату. Гэта вельмі цяжкое выпрабаванне для людзей. Гэта цяжка для вязняў, якія кожную хвіліну чакаюць, калі расчыняюцца дзверы, і іх павядуць на смерць. Гэта жахліва для сваякоў, якія нічога не ведаюць. Яны не могуць развітацца з родным чалавекам, не атрымаюць яго цела і нават яго рэчы, не будуць ведаць, дзе ён пахаваны, — падкрэсліла Хэза Макгіл.

Святлана Жук, чый 25-гадовы сын Андрэй прыгавораны да расстрэлу за забойства работнікаў СВК “Бальшавік Агра (Салігорскі раён), вырашыла звярнуцца наўпрост да прэзідэнта Беларусі з просьбай памілаваць яе сына, у якога, дарэчы, ёсць двое малых дзяцей.

“Так, Андрэй вінаваты. Ён не меў права ні пры якіх абставінах пазбаўляць жыцця гэтых людзей. Але атрымліваецца, што ў мяне на вачах зараз забіваюць майго сына. І я не хачу і не магу з гэтым прымірыцца. І ён, і мы, ягоныя родныя, да скону сваіх дзён будзем вымольваць прабачэнне за гэты цяжкі грэх у сем’яў загінулых і ў Бога. І я буду прасіць прэзідэнта даць Андрэю шанец сваёй працай загладзіць сваю віну і заслужыць прабачэнне сем’яў пацярпелых, — сказала Святлана Жук журналістам.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч нагадаў, што 30 кастрычніка бягучага года Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў у неадкладным парадку пад нумарам 1910/2009 індывідуальны зварот Святланы Жук. Жэнеўскі офіс Вярхоўнага камісара па правах чалавека накіраваў Рэспубліцы Беларусь паведамленне пра рэгістрацыю звароту і патрабаванне не прыводзіць у выкананне смяротны прысуд, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе гэтага камітэта.

Хэза Макгіл, у сваю чаргу, нагадала, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, а таксама на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль прымяняецца такая вышэйшая мера пакарання, як расстрэл. Адным з асноўных патрабаванняў для вяртання беларускаму парламенту статуса спецыяльна запрошанага ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы з’яўляецца менавіта ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне.

Каментаваць