Памерла Ўітні Х’юстан

Уітні Х’юстан была знойдзеная мёртвай у сваім нумары гатэлю Hilton ў Бэвэрлі Хілз.

Прычына смерці пакуль невядомая. Паліцыя кажа, што прыкметаў гвалтоўнай смерці няма.
 
Спявачцы было 48 гадоў.
 
Музычны свет і Галівуд смуткуе з нагоды яе смерці. Прыхільнікі Ўітні Х’юстан па ўсім свеце размяшчаюць у сацыяльных сетках кліпы і радкі з яе песняў.
 
Пік папулярнасць Уітні Х’юстан прыйшоўся на 80-90 гады 20 стагоддзя.
 
Статус суперзоркі замацаваўся за ёй пасля выхаду ў 1992 годзе фільма «Целаахоўнік». Яна згуляла адну з галоўных роляў і выканала асноўныя музычныя партыі. Сінгл з песняй з гэтага фільма I Will Always Love You стаў самым паспяховым у кар’еры Х’юстан.
 
У 2000-я гады згадкі пра Ўітні Х’юстан ў прэсе былі звязаны збольшага з яе сямейнымі праблемамі і перыядычнымі лекаваннямі ў наркалагічных клініках.

Паводле Радыё Свабода

Каментаваць