Памёр вядомы перакладчык Уладзімір Сакалоўскі

20 чэрвеня не стала вядомага даследчыка беларуска-нямецкіх сувязяў і перакладчыка Уладзіміра Сакалоўскага. Ён нарадзіўся ў 1930 годзе ў вёсцы Мяльканавічы Слонімскага раёна. Асноўная тэматыка ягоных даследаванняў даследаванняў — гэта гісторыя развіцця і ўзаемадзеяння беларускай і нямецкай культур.



Уладзімір Сакалоўскі ў маладосці


Пры жыцці Уладзімір Сакалоўскі выдаў кнігі «Пара станаўлення» (1986), «Беларуская літаратура ў ГДР» (1988), «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (1988, у сааўтарстве), «Weirussische Erzählungen» (2000, укладальнік), «Weiruland und Deutschland, Bd 1: Bibliographie» (2000). Пераклаў з нямецкай мовы кнігі А. Цеханавецкага «Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме» (1993), Вернера Мюлера «Вырваны з агню» (2002). Аўтар больш за 150 навуковых артыкулаў па беларуска-заходнееўрапейск іх культурных сувязях.

 

У апошні час беларускі вучоны і перакладчык вялікую ўвагу аддаваў даследаванню Беларусі ў перыяд Першай сусветнай вайны, а таксама Надзвычайнай місіі БНР у Нямеччыне. Справа ў тым, што адну з важных роляў у знешнепалітычнай дзейнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адыграла Надзвычайная місія рэспублікі ў Берліне, якая на працягу амаль сямі гадоў (1919-1925) у цяжкіх і складаных умовах годна прэзентавала Беларусь у Нямеччыне і доўгі час з’яўлялася адным з галоўных цэнтраў БНР па каардынацыі дзейнасці беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой. Вось гэты перыяд актыўна і грунтоўна даследаваў Уладзімір Сакалоўскі. Вялікі артыкул на гэтую тэму ён апублікаваў у 2009 годзе ў часопісе Arche.

Каментаваць