Памёр вязень Асвенцыма, польскі прафесар Уладзіслаў Барташэўскі

Позна вечарам 24 красавіка ў Варшаўскім шпіталі на 94 годзе жыцця памёр выбітны гісторык, аўтар шматлікіх кніг і публікацый, былы міністр замежных спраў, вязень Асвенцыма Уладзіслаў Барташэўскі.



Яшчэ 19 красавіка ён выступаў падчас адзначэння 72-й гадавіны Варшаўскага гета. Казаў пра перамогу справядлівасці, якая дазволіла адзначаць такую дату “адкрыта і публічна” людзям розных поглядаў, веры і пакаленняў.

Прафесар Барташэўскі быў выбітным гісторыкам, актывістам польскага антыфашыскага падполля, удзельнічаў у Варшаўскім паўстанні, змагаўся за дэмакратычную Польшчу ў шэрагах “Салідарнасці”.  А ўжо ў дэмакратычнай Польшчы, ён двойчы займаў пасаду міністра замежных спраў, быў сенатарам, амбасадарам у Аўстрыі, на працягу васьмі гадоў быў адказны за польска-нямецкі дыялог.


Ён напісаў каля 50 кніг і больш за тысячу іншых публікацый, якія тычацца, галоўным чынам, Варшаўскага паўстанне, польска-габрэйскіх адносін і польска-германскіх адносін. Ён быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла

Два гады таму Уладыслаў Барташэўскі ўганараваны прэміяй імя Элі Візэля. Узнагарода была ўручана ў Вашынгтоне падчас цырымоніі з нагоды 20-годзя Музею Халакосту. Прэмія імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Элі Візэля — гэта галоўная ўзнагарода амерыканскага Музею памяці Халакосту. Дарэчы, менавіта Візэль з’яўляецца аўтарам тэрміну “Халакост”.

Польшча і ўся міжнародная дэмакратычная супольнасць страціла свайго выбітнага прадстаўніка. Вечная яму памяць!

Каментаваць