Памёр знакаміты археолаг Міхась Чарняўскі

Вядомы навукоўца доўга і цяжка хварэў, яму ішоў 75-ты год. Міхась Чарняўскі — даследчык паваеннага антыбальшавіцкага супраціву, грамадскі, палітычны і культурны дзеяч Беларусі. Яму належаць кнігі “Неаліт беларускага Панямоння, “Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі, “Страла Расамахі, “Археалагічныя помнікі Міншчыны, “Вогнепаклоннікі ды іншых.
 



Чарняўскі быў адным з адраджэнцаў сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі. Ён здолеў захаваць у сваім архіве шмат рукапісаў Ларысы Геніюш. У свой час ён вывез з Зэльвы, дзе пасля вызвалення з ГУЛАГу ў 1956 годзе жыла паэтка, ейныя ўспаміны, якія потым былі надрукаваныя пад назвай “Споведзь.



Пахаванне адбудзецца 22 студзеня на радзіме Чарняўскага ў вёсцы Круці Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.



Развітанне з Міхасём Чарняўскім адбудзецца 22 студзеня, а 10-й раніцы, у рытуальнай зале Дома Смутку, што па вуліцы Куляшова (раён Партызанскага праспекта). Аб часе развітання будзе паведамлена пазней, інфармуе прэс-служба Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.



Афіцыйны адрас Дома Смутку — завулак Кабушкіна, 49.

euroradio.fm

Каментаваць