Паміж Украінай і Расіяй, а таксама Украінай і Беларуссю можа цалкам спыніцца чыгуначны рух

З канца мая ўсім расійскім цягнікам можа быць забаронены рух па тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведмляе "Камерсант". "Укрзализныця" ўжо накіравала ў "РЧД" афіцыйны ліст з просьбай спыніць з 27 мая продаж квіткоў на ўсе цягнікі, якія едуць па тэрыторыі Украіны. Аналагічны ліст, па дадзеных выдання, атрымала і Беларуская чыгунка. Прычынай такога кроку з'яўляецца "няўзгодненасць" графікаў руху цягнікоў у Крым.



Напярэдадні кіраўнік "РЧД" Уладзімір Якунін заявіў аб тым, што ў бліжэйшы час могуць быць спыненыя перавозкі паміж мацерыковай Украіны і АР Крым. Паводле яго слоў, цяпер ёсць сігналы, што "у сілу пэўнай няўзгодненасці графікаў руху гэтыя перавозкі могуць, па меншай меры на некаторы час, наогул спыніцца".
 

Як паведамілі ў РЧД, у лісце, падпісаным інжынерам галоўнага пасажырскага ўпраўлення "Укрзализныци" Яўгенам Дыхне гаворыцца: "У сувязі з няўзгодненасцю цягнікоў паміж тэрыторыяй мацерыковай Украіны і Аўтаномнай Рэспублікай Крым на графік 2014-2015 гадоў прашу закрыць продаж праязных дакументаў на ўсе цягнікі, якія курсуюць па тэрыторыі Украіны з 27 мая і да адмены".
 

Крыніца "Коммерсанта" удакладніў, што ў ААТ РЧД "з-за неадназначнай фармулёўкі ліста "збіраюцца цалкам спыніць продаж квіткоў на цягнікі на Украіну і ў Крым.
 

У прэс-цэнтры беларускай чыгункі не сталі каментаваць гэта паведамленне. А рэкамендавалі накіраваць запыт на адрас першага намесніка начальніка БЧ Міхайлюка Уладзіміра Барысавіча, што мы і зрабілі. Калі раптам рэдакцыя атрымае адказ на наш запыт, мы абавязкова паведамім пра гэта нашым чатачам.

Каментаваць