Памяць Халакосту

27 студзеня 1945 года быў вызвалены буйнейшы нацысцкі лагер смерці Асвенцым. Паводле пастановы Генеральнай Асамблеі ААН гэты дзень штогод адзначаецца як Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту.

Сваю трагедыю Халакосту перажыла і Беларусь: на яе тэрыторыі ў гады другой сусветнай вайны нацысты знішчылі 805 тысяч габрэяў, у тым ліку 90 тысяч, дэпартаваных з Аўстрыі, Германіі, Нідэрландаў, Венгрыі, Польшчы, Чэхіі і Францыі. У Мінску знаходзілася адно з самых буйных гета на тэрыторыі Еўропы.

У памяць ахвяраў Халакосту прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі і грамадскае аб’яднанне «Рэспубліканскі фонд «Халакост» 27 студзеня ў Палацы культуры ветэранаў зладзілі жалобную імпрэзу, на якой адбылася і прэзентацыя кнігі былога вязня Мінскага гета Валянціна Скоблы «На ацалелым чоўне».

У сталіцы да помнікаў ахвярам мінскага гета на вуліцы Сухой, а таксама да мемарыялу «Яма» былі ўскладзены кветкі.

У гэты дзень у Берліне ў вялікай выставачнай зале побач з Бундэстагам адкрылася фотавыстава заслужанага архітэктара Беларусі, старшыні Саюза беларускіх габрэйскіх грамадскіх

Каментаваць