Памяці Яны Паляковай

Група падтрымкі Беларусі ў Эстоніі, Фонд адкрытай Эстоніі і моладзевае аб’яднанне «Адкрытая Рэспубліка» 16 сакавіка ўшанавалі памяць беларускай праваабаронцы Яны Паляковай, якая пакончыла з сабою ў ноч на 7 сакавіка.

Як паведаміў БелаПАН гамяльчанін Ігар Случак, студэнт юрыдычнага факультэта Тартускага універсітэта, удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі наконт сітуацыі ў Беларусі. Паводле яго слоў, кіраўнік Фонду адкрытай Эстоніі Мал Хелам зазначыла, што трагічная гісторыя Яны Паляковай уздымае важнае пытанне пра абарону грамадзянскіх свабод.

Кіраўнік моладзевага аб’яднання «Адкрытая Рэспубліка» Яўген Крыштафовіч падкрэсліў, што Еўрапейскі саюз можа адчыняць дзверы для Беларусі ў межах праграмы «Усходняе партнёрства», аднак «пры гэтым нельга пераступаць праз трупы прынцыповых і сумленных людзей».

«Прыклад Эстоніі паказвае, што не ўсе цяперашнія сябры ЕС забыліся, якая насамрэч сітуацыя ў Беларусі. Тут памятаюць савецкае мінулае і разумеюць, што дзяржава можа быць або дэмакратычнай, або не», — лічыць Случак.
 
Каментаваць