Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Памяці калегі

Не стала калегі, даўняга сябра, грамадскага актывіста і распаўсюджвальніка “Згоды, а пасля і “Новага часу Валянціна Доўнара.



Не стала калегі, даўняга сябра, грамадскага актывіста і распаўсюджвальніка “Згоды, а пасля і “Новага часу Валянціна Доўнара.

Ён так і не прыйшоў у прытомнасць пасля таго, як 20 лістапада ля кінатэатру “Кастрычнік у Мар’інай Горцы на яго быў здзейснены разбойны напад. Моцна збітага Валянціна падабраў міліцэйскі патруль і даставіў у шпіталь. Амаль тыдзень дактары змагаліся за яго жыццё. Не перамаглі.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і сваякам Валянціна. Мы смуткуем разам з вамі. І спадзяемся, што крымінальная справа, заведзеная па факту нападу, будзе раскрытая, а вінаватыя — пакараныя.

----------------------------------------

Здымак з nn.by

Каментаваць