Памяці Паўла Лойкі

22 кастрычніка на 53-м годзе жыцця памёр выдатны беларускі гісторык Павел Алегавіч Лойка (12.07.1958 — 22.10.2010).

(Павел Лойка. Фота Яраслава Сцешыка)



22 кастрычніка на 53-м годзе жыцця памёр выдатны беларускі гісторык Павел Алегавіч Лойка (12.07.1958 — 22.10.2010).

(Павел Лойка. Фота Яраслава Сцешыка)


Павел паходзіў з інтэлігентнай беларускай сям’і са Слоніма, яго дзед — доктар, бацька — паэт, перакладчык, універсітэцкі прафесар Алег Антонавіч Лойка.

Павел Лойка доўгі час узначальваў аддзел гісторыі Беларусі ХІІІ–ХVІІІ стагоддзяў Інстытута гісторыі АН Беларусі, з 1994 года – кафедру гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Даследаваў дзяржаўна-палітычнае жыццё ВКЛ ХVІ стагоддзя, аграрную гісторыю ХVІ–ХVІІІ стагоддзяў, быў аўтарам манаграфій пра паўстанне Вашчылы і эканамічныя дачыненні ў галіне сельскай гаспадаркі ў ХVІ–ХVІІІ стагоддзях, складальнікам шэрагу такіх знакавых для развіцця беларускай навукі зборнікаў, як “Скарына і яго эпоха.

Сапраўдным прарывам ў беларускай школьнай асвеце сталіся яго падручнікі па беларускай гісторыі для школы, якія, напісаныя ў позні савецкі час, з’явіліся ў першыя гады незалежнасці і ўзнялі працэс адукацыі на новы якасны ўзровень.

Працуючы на важных дзяржаўных акадэмічных і ўніверсітэцкіх пасадах ужо ў часы аўтарытарнага рэжыму, Павел Лойка, у адрозненне ад абачлівых, не баяўся браць удзел у незалежных грамадскіх навучальных праектах — такіх, як Народны універсітэт. Працаваў у камандзе папулярнага апазіцыйнага дэпутата ВС 12 склікання Валянціна Голубева.

Да абароны доктарскай дысертацыі, якую Павел не паспеў здзейсніць, ён выпусціў сваю апошнюю манаграфію "Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы ХVI — першай трэці XVII стагоддзя. Апраўдацца перад Богам Павел зможа і без чарговага навуковага тытула. Спачуванні “НЧ жонцы, дзецям, блізкім памерлага.

Рэдакцыя “Новага часу выказвае свае шчырыя спачуванні жонцы, дзецям, блізкім памерлага.

Каментаваць