Памяці Веранікі Чаркасавай

Мінула  сем год, як з намі няма Веранікі Чаркасавай. 20 кастрычніка 2004 года яна была жорстка забіта ў сваёй кватэры. Крымінальная справа дагэтуль не раскрытыя, злачынца не пакараны.

У апошнія гады Вераніка Чаркасава працавала ў незалежнай газеце "Салідарнасць", яна пісала на тэмы грамадскага жыцця, а таксама праводзіла журналісцкія расследаванні, якія тычыліся крыміналу і палітыкі. Вераніка смела выказвала сваю думку, умела знайсці неабходную інфармацыю, не баялася крытыкаваць. За гэта яе любілі чытачы і паважалі калегі.

Журналісцкае расследаванне, якое на працягу некалькіх месяцаў пасля злачынства вёў калега Веранікі Сяргей Сацук, дало падставы меркаваць, што яго здзейсніў прафесійны кілер, які інсцэніраваў забойства на побытавай глебе. (Артыкул С. Сацука называўся "Страх как достаточное основание, или Кто расправился с Вероникой Черкасовой?")

Пракуратура некалькі разоў падаўжала тэрмін расследавання гэтай крымінальнай справы, запэўніваючы, што па ёй вядзецца актыўная аператыўна-следчая праца і распрацоўваюцца «каля дзесятка версій», аднак «станоўчага выніку, на жаль, не дасягнута». У канцы снежня 2005 г. папярэдняе расследаванне справы аб забойстве Веранікі Чаркасавай было прыпынена "ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага". З таго часу следства зноў аднаўлялі і прыпынялі, аднак выніку гэта не прынесла: прынамсі, ні журналістам, ні блізкім Веранікі пра іх не паведамляюць.

Па матэрыялах прэс-службы БАЖ

Каментаваць