Памяшкання для сходу няма

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі не могуць знайсці памяшканне для правядзення сходу ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за змяненне выбарчага заканадаўства, які запланаваны на 25 студзеня.

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі не могуць знайсці памяшканне для правядзення сходу ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за змяненне выбарчага заканадаўства, які запланаваны на 25 студзеня.

Сустаршыня АДС лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў, што атрыманы адказы ад пяці арганізацый Мінска, у якіх прасілі выдзеліць памяшканне. “Усе адказы адмоўныя. У асноўным ідуць спасылкі на правядзенне ў гэты дзень спартыўных або культурных мерапрыемстваў, — сказаў ён.

Лябедзька лічыць, што “наўрад ці АДС удасца атрымаць пазітыўны адказ ад іншых арганізацый. “Улады не зацікаўлены ў рэалізацыі нашай ініцыятывы. Яны хочуць поўнасцю кантраляваць дыялог па змяненні выбарчага заканадаўства, калі ён усё ж такі пачнецца, — падкрэсліў ён.

Палітык таксама паведаміў, што 21 студзеня адбудзецца пасяджэнне прэзідыума палітрады АДС, на якім пры адсутнасці дазволу на правядзенне сходу ініцыятыўнай групы “будзе прынята калі не прававое, дык палітычнае рашэнне.

У ініцыятыўную групу АДС па зборы подпісаў за змяненне выбарчага заканадаўства ўваходзяць больш за 800 чалавек.

Канчатковы варыянт законапраекта аб змяненнях і дапаўненнях у Выбарчы кодэкс з тлумачальнай запіскай і параўнальнай табліцай перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта і БДІПЧ АБСЕ.

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, у прыватнасці, прапаноўваюць адмяніць або істотна абмежаваць датэрміновае галасаванне; дакладна замацаваць права палітычных партый, якія бяруць удзел у выбарах, мець сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковых і акруговых камісіях; выкласці тэрмін “удзел у выбарах у новай трактоўцы, што прадугледжвае вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты на падставе рашэння рабочых органаў партый, а не з’езда і г. д.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй, права заканадаўчай ініцыятывы належыць грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш за 50 тысяч чалавек.  

Паводле інфармацыі АДС

 

Каментаваць