Памёр аператар Валерый Булдык. Таленавіты майстар працаваў з “Белсатам”

27 лютага пасля цяжкой і працяглай хваробы пайшоў з жыцця Валерый Булдык — таленавіты кіна- і тэлеаператар, суаўтар шматлікіх тэлевізійных праграмаў і фільмаў.

Валерый Булдык нарадзіўся 8 лістапада 1946 года. У 1972 годзе прыйшоў на Беларускае тэлебачанне, якому аддаў амаль усё жыццё. Тут адбыўся ягоны творчы ўзлёт, станаўленне як майстра – аператара дакументальных і мастацкіх праграмаў і фільмаў.

Творчаму почырку Валерыя Булдыка былі ўласцівыя асаблівыя даверлівасць і цеплыня атмасферы, у якой жылі ды дзеялі героі фільмаў. Праз ягоны добры і разумны позірк бачылі гэты свет мільёны і мільёны гледачоў у Беларусі ды далёка за яе межамі. Сярод найбольш знакамітых прац В. Булдыка — мастацкія фільмы “Вінт (1976), “Песня пра зубра (1980), фільм-балет “Альпійская балада (1987), “Славянскія танцы (1994).

Шмат якіх сваіх прац Валерый зрабіў на “Белкінавідэацэнтры і ў тэлекампаніі “Карамболь.

Апошнія гады жыцця Валерый Булдык працаваў на тэлеканале “Белсат. Сярод найбольш прыкметных ягоных твораў — “Берасцейская крэпасць. Дзве абароны (2010), “Лабатамія (2010), “Код прысутнасці (2011), “Крыжы Беларусі (2011), шматлікія тэлевізійныя партрэты і тэленарысы. Валерый Булдык уваходзіў у творчыя групы стваральнікаў праграмаў тэлеканалу “Белсат “Маю права і “Эксперт, якія цяпер карыстаюцца вялікаю прыхільнасцю гледачоў.

Пахаванне Валерыя Булдыка адбудзецца 28 лютага.

Каментаваць