Парада ад “Гавары праўду”: “Выключыце тэлевізар!”

Мінскія актывісты кампаніі “Гавары праўду! зладзілі 29 студзеня акцыю “Беларускае тэлебачанне вучыць вашых дзяцей ілгаць. Выключыце тэлевізар!

У раёне Камароўскага рынку і Белдзяржфілармоніі яны ўсталявалі тэлевізары з заклеенымі экранамі каля сметніц. “Выказаўшы тым самым сваё стаўленне да зместу гэтых тэлеканалаў, — тлумачыць сайт кампаніі.

Нагадаем, што папярэдні “антыБТшны флэш-моб скончыўся судамі і штрафамі для яго ўдзельнікаў. За вядро варанай локшыны, вылітае 3 снежня на ганку Белтэлерадыёкампаніі, два актывісты беларускіх «нацыянал-бальшавікоў» атрымалі штрафы (Дзяніс Сахар — 30 базавых велічыняў, Яўген Контуш — 15 базавых велічыняў), а Уладзіслаў Лобаў чакае разгляду сваёй справы Камісіяй па справах непаўнагадовых 1 лютага.

Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
 
Каментаваць