Пасажыраў мінскага метро заліло брудам

Пасажыраў мінскага метро заліло вадой з пяском і смеццем. 
Як паведамляе TUT.by са спасылкай на відавочцаў здарэння, гэта адбылося ў суботу, прыкладна ў 14.30 у тунелі паміж станцыямі “Фрунзенскай” і “Нямігай”. Пасажыры цягніка, які праязджаў гэтым тунелем, распавялі, што састаў рухаўся вельмі павольна і ў пэўны момант практычна спыніўся. Раптам пачуўся шум і на людзей паліўся бруд — гэта была вада з пяском і смеццем.

Прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб паведаміў парталу, што ў гэты час адбылася аварыя вадаправоду на вуліцы Шпалернай. Рабочыя вялі там рамонтныя працы і выпадкова прабілі трубу, а вада палілася ў тунель метро.

Цягам гадзіны ўсе непаладкі ліквідавалі. Рух цягнікоў не спыняўся, метро працавала ў штатным рэжыме.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць