Паштовыя скрыні Беларусі (фотапраект)

Памеры і знешні выгляд паштовых скрыняў на сядзібах вяскоўцаў не рэгламентаваны ніякімі дакументамі. Таму для творчага выяўлення гаспадароў няма ніякіх межаў. Мы вырашылі пазнаёміць нашых чытачоў з разнастайнасцю паштовых скрыняў Беларусі, пакуль іх гаспадароў яшчэ не абавязалі набываць аднолькавыя.

 



Прапануем вам першую частку фотаздымкаў паштовых скрыняў, зробленых у вёсках Навінка, Залессе, Павелкава, Марціновічы, Дварышча, Крыштофава, Юцкі, Вялікія навасёлкі, Путчын Койданаўскага раёна.

Калі вашага паштальёна таксама чакае нейкая незвычайная скрыня, калі ласка, дасылайце нам яе фота. А мы з задавальненнем размясцім яго ў чарговай частцы нашага фотапраекта.

Даслаць фота можна на адрас novychas@gmail.com з пазнакай "Паштовыя скрыні Беларусі". Акрамя фота скрыні пазначце, калі ласка населены пункт. І калі жадаеце, напішыце колькі словаў пра сябе.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-10-21 13:44:13
Цудоўна, Арцём! Запрашаю Вас на адзін з Радыятарных завулкаў г. Мінска, дзе скрыня вісіць (прынамсі вісела, калі я там працаваў) на дрэве і радуе ўсіх сваім выглядам.



Шкадую, што не сфоткаў сёе-тое ў Шчучыне.
  • Арцём
  • 2015-10-21 14:48:37
Дзякуй ) А якія дамы прыблізна? Я бы завітаў

Каментаваць