Пасля абурэння беларусаў адну сустрэчу з ідэолагам «русского мира» ў Мінску адмянілі

Галоўны ідэолаг «русского мира» Мікалай Старыкаў меўся выступіць 17 лістапада ў канфэрэнц-залі гатэля «Беларусь» і 15 лістапада ў кнігарні «Дом книги «Светоч»».



ria.ru


Ён адзін з лідараў руху «Антымайдан», падтрымлівае палітыку Сталіна і анексію Крыма, патрабуе расчлянення Украіны.

Адразу, як толькі з'явілася гэтая інфармацыя, беларускія карыстальнікі сеціва пачалі пісаць скаргі, каб адмяніць гэтыя сустрэчы. Яны заклікалі адмовіць Старыкаву, бо ён падтрымлівае сепаратыстаў ва Украіне і вядомы сваімі антыбеларускімі выказваннямі, паведамляе Радыё Свабода.

Ужо на наступны дзень на сайце «Белкнігі» з'явілася інфармацыя, што сустрэча са Старыкавым адменена з «тэхнічных прычын».

17 лістапада ў канферэнц-зале гасцініцы "Беларусь" у Мінску таксама запланавана сустрэча Мікалаем Старыкавым", аб чым паведамляе сайт «Русь маладая».

45-гадовы Мікалай Старыкаў — блогер і публіцыст, аўтар шматлікіх канспіралагічных кніг і артыкулаў, якія гісторыкі-рэцэнзенты ахарактарызавалі як «лженауку». На Старыкава мала звярталі ўвагі, пакуль ён не стаў адным з лідэраў расійскага руху "Антымайдан" і не пачаў апраўдваць агрэсію супраць Украіны. У сваіх артыкулах ён таксама патрабаваў далейшага расчлянення Украіны.

Дарэчы, ва Украіну ён прыязджаў за год да падзей у Крыме і на Данбасе. Праўда, яго сустрэчу ў Кіеве сарвала моладзь з нацыяналістычнай партыі "Свабода" разам з дэпутатамі, нагадвае «Белорусский партизан».

Каментаваць