Пасол РФ Сурыкаў пра «Смерць Сталіна»: «Гісторыі не трэба баяцца»

Амбасадар Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэсканферэнцыі адказаў на пытанне Радыё Свабода пра скандальную стужку «Смерць Сталіна».
Стужка пра смерць «правадыра народаў» і барацьбу за ўладу адразу пасля, як вядома, забароненая ў Расіі, але беларускія чыноўнікі не маюць нічога супраць яе паказу.

Што думае пра гэта Сурыкаў?

«Я не магу зразумець наша Міністэрства культуры, — тлумачыць пасол, — якое спачатку нібыта выдала ліцэнзію на гэты фільм, а потым яе адклікала. Я думаю, што адзіная прычына адклікання такой ліцэнзіі ў тым, што гэты фільм моцна закранае родных і сваякоў герояў гэтага фільму, бо ва ўсіх, пачынаючы ад Сталіна, засталіся нейкія родныя.

Я фільм не глядзеў, але ведаю, што ў гратэскным плане ён паказвае барацьбу за ўладу ў Савецкім Саюзе. Гэта гісторыя не Расіі і не Беларусі, гэта гісторыя Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. А ў гісторыі бывае ўсё — і гісторыі не трэба баяцца. Патрэбна рабіць высновы і не паўтараць памылак».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць