Пасольства Германіі перадасць абсталяванне Рэспубліканскаму рэабілітацыйнаму цэнтру для дзяцей-інвалідаў

У рамках праекта па аказанні дапамогі Часовы павераны ў справах Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Хольгер Рапіёр 4 жніўня 2015 года наведае Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў у Мінску.



У гэтым цэнтры праводзяць рэабілітацыю дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата з усёй Беларусі.

З 2002 года ў цэнтры прайшлі рэабілітацыю болей за 13 500 дзяцей. Цяпер каля 80 дзяцей знаходзяцца ў стацыянары, яшчэ каля 40 дзяцей штодзённа атрымліваюць дапамогу.

Каментаваць