Патрабуйце бясплатную ўпакоўку

У Баранавічах пакупнік атрымаў маральную кампенсацыю ў 20 тысяч рублёў за тое, што ў краме яму не далі бясплатную ўпакоўку.
 
“Беларускія рэгіянальныя навіны прасачылі, ці стала больш бясплатнай упакоўкі ў баранавіцкім гандлі пасля судовага інцыдэнту.

У Баранавічах пакупнік атрымаў маральную кампенсацыю ў 20 тысяч рублёў за тое, што ў краме яму не далі бясплатную ўпакоўку.
 
“Беларускія рэгіянальныя навіны прасачылі, ці стала больш бясплатнай упакоўкі ў баранавіцкім гандлі пасля судовага інцыдэнту.

Аказалася, ніхто з працаўнікоў крам не чуў пра пакаранне, якое можа атрымаць гандляр, які адмовіўся даць пакупніку бясплатную ўпакоўку, — пазбаўленні прэміі.
У першай краме пры просьбе ўзважыць салёныя агуркі ў бясплатную ўпакоўку ў вачах прадаўца прамільгнула цэлая гама пачуццяў — ад здзіўлення да сумневу ў стане розуму пакупніка:

«У нас няма бясплатнай упакоўкі, і ніколі не было, — з расстаноўкай адказала дзяўчына, і на пытанне, у чым жа несці салёныя агуркі, стала пералічваць платныя магчымасці. — Ёсць 50-рублёвыя пакеты, ёсць за 190 рублёў. Але бясплатных няма».

Разам пагартаць правілы гандлю ў краме адмовіліся, спасылаючыся на адсутнасць начальства.

Сітуацыя паўтарылася і ў крамах у цэнтры горада, і ў спальных раёнах. Прычым даходзіла да неспадзяванак — пакеты адрозніваліся ў кошце ў межах адной крамы! Кошты ішлі па нарастальнай ад уваходу ўглыб гандлёвай залы: у агароднінным аддзеле — 80 рублёў, у каўбасным — 120, а ў хлебным аддзеле пакеты ўжо прадавалі за 230 рублёў.

У наступным гандлёвым аб’екце над атрыманнем бясплатнай упакоўкі для адкрытага ўсім рукам хлеба давялося пагарбець. Прадавец пры слове "бясплатная" запрасіла калегу і разам з ёй дзівілася дзіўнаму жаданню загарнуць хлеб у бясплатнае пакаванне, затым прапанавала высветліць пытанне ў адсутнага дырэктара і, нарэшце, збыла мяне ў каўбасны аддзел.

А між тым, вось выпіс з правіл, зацверджаных Пастановай Саўміна РБ ад 7 красавіка 2004 г. № 384 Частка 1. п. 25: "Прадавец абавязаны перадаць пакупніку тавар належнай якасці ў тары і (ці) упакоўцы, за выключэннем тавару, які па сваім характары не патрабуе затарвання і (ці) упакоўкі, у пэўным наборы (камплект тавараў) і камплектнасці, з дакументамі і прыладдзем, якія адносяцца да тавару. Патрабаванні да якасці, тары і (ці) упакоўкі перададзенага тавару, яго камплектнасці і дакументацыі, камплекту тавараў, а таксама па ўмовах дастаўкі тавару ўсталёўваюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі. Тавары перадаюцца пакупніку ў спакаваным выглядзе без збору за ўпакоўку дадатковай платы. Выключэнне складаюць харчовыя тавары, папярэдне фасаваныя прадаўцом у аднаразовыя ўпаковачныя матэрыялы (поліэтыленавыя пакеты, скрынкі, шклянкі і іншыя), выкарыстанне якіх дапускаецца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, без герметычнага пакавання. Па патрабаванні пакупніка прадавец абавязаны перадаць такі тавар у бясплатнай упакоўцы".

Паводле «Беларускіх рэгіянальных навін»

Каментаваць