Патрэбна дапамога

Паважаны сябры і калегі! Мастаку патрэбная ваша дапамога.

Анатоль Галушка — мастак-інвалід, які жыве ў вёсцы Магіліцы Івацэвіцкага раёна. Амаль тры дзесяцігоддзі прыкаваны ён да ложка. Свае карціны піша, зажаўшы пэндзаль у зубах. Карціны — выдатныя. Доказам гэтага служыць той факт, што ён з’яўляецца сябрам Міжнароднай асацыяцыі мастакоў-інвалідаў.

Зразумела, што, жывучы ў вёсцы, асабліва заказаў на працы Анатоль не атрымоўвае. Дорыць свае карціны розным установам, бо “ў іх усё роўна грошай няма.

Чым мы можам дапамагчы? Сваёй працай, артыкуламі пра гэтага моцнага духам мастака. Бо творчаму чалавеку, свет якога абмежаваны ўласнай хатай, не хапае простай чалавечай увагі, пачуцця неабходнасці камусьці, адчування запатрабаванасці.

Акрамя таго, упэўненая, што пасля вашых артыкулаў з’явіцца цікаўнасць да ягоных прац. А значыць, яму не трэба будзе прасіць грошы на жыццё і фарбы ў сацыяльных установах. Заказы на карціны дапамогуць жыць, а не выжываць.

Калі вас зацікавіла гэта чалавечая гісторыя, вось каардынаты самога мастака:

Тэлефон: 8 016 45 5 63 37

Дадатковую інфармацыю пра гэтага незвычайнага чалавека можна знайсці тут: http://ivacevichi.brest.by/?category=zhivopis

Яніна Мельнікава

Каментаваць