Паўла Мажэйку аштрафавалі за інтэрв'ю 25 сакавіка

Вядомы незалежны журналіст, былы палітвязень Павел Мажэйка быў асуджаны за тое, што "падчас правядзення масавага мерапрыемства... браў інтэрв'ю ў прамым эфіры".



Павел Мажэйка. Фота: Радыё Рацыя.

Днямі незалежны журналіст Павел Мажэйка атрымаў копію міліцэйскага пратаколу, які на яго склалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС г. Гродна. Пра гэта паведамляла "Гарадзенская вясна". У дакуменце было адзначана, што пратакол складзены паводле ч. 4. арт. 35 і . 15 арт. 1 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”.

Міліцэйскі пратакол сведчыў, што “Мажэйка П.І. 25 сакавіка 2018 г., знаходзячыся ў Каложскім парку г. Гродна, падчас правядзення масавага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю БНР, не маючы акрэдытацыі журналіста замежнага сродку масавай інфармацыі, браў інтэрвю ў прамым эфіры на сайце польскага тэлеканалу “Белсат”, прысутнага на мерапрыемстве Саранчукова В.В. і змясціў на сайце польскага спадарожнікавага тэлебачання Белсат з мэтай далейшага распаўсюджання, чым парушыў патрабаванні нормаў арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь”.

Пратакол. Фота "Гарадзенская вясна". 

14 траўня ў 14 гадзін на падставе гэтага пратаколу пачаўся судовы працэс над Паўлам Мажэйкам. Падтрымаць былога палітвязня на суд прыйшлi праваабаронцы і журналісты.

Справу разглядаў суддзя суда Ленінскага раёна г. Гродна Дзмітрый Бубенчык. Сведкам выступаў намеснік начальніка аддзелу аховы i правапарадку Аляксей Вайцешка.

Пасля 20-хвіліннага перапынку Бубенчык вынес пастанову, згодна з якой Павел Мажэйка быў аштрафаваны на 35 базавых велічыняў.

Павал Мажэйка з пастановай суда. Фота ПЦ "Вясна"

 Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць