Паўла Севярынца зноў аштрафавалі

Паўла Севярынца аштрафавалі за ўдзел у Маршы абураных беларусаў, што адбыўся 17 лютага.

Павел Севярынец падчас акцыі 17 лютага.

Суд Фрунзенскага раёна Мінску аштрафаваў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца на 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за "актыўны ўдзел" у Маршы абураных беларусаў у Мінску 17 лютага.

Суддзя Лішчук вынес пастанову, дзе сцвярджае, што "Севярынец не з'явіўся ў суд, а значыць, злоўжывае сваімі працэсуальнымі правамі", — хаця на момант суда сустаршыня БХД знаходзіўся пад адміністрацыйным арыштам.

Падчас акцыі 17 лютага

Віна Севярынца сфармуляваная так: актыўна ўдзельнічаў у мітынгу, звяртаўся да грамадзянаў праз гукавую апаратуру і выкрыкваў "Жыве Беларусь!"

На працягу апошняга года Павел Севярынец атрымаў ужо 19 штрафаў і двойчы быў арыштаваны — на 10 і 15 сутак.

bchd.info

Каментаваць