Павіншавалі жанчын

У Мядзелу, традыцыйна напярэдадні Міжнароднага жаночага дню, павіншавалі жанчын. Ушанаванне  адбылося 7 сакавіка ў гарадскім доме культуры. Вялі праграму, ў адпаведнасці са сцэнаром, маладая аптымістка і пабітая жыццём песімістка. На сцэне дамы спрачаліся наконт вечных тэм - кахання, стасункаў з мужчынамі, прыгажосці, жаночым сяброўстве.  Зразумела, што перамагла маладосць і аптымізм.

Павіншавалі прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Гардон і раёны ваенкам Алег Радкевіч. Мужчыны адрасавалі прысутным цёплыя словы і ўручылі кветкі.

У выкананні раённых артыстаў а таксама дзетак з дзіцячага Дома творчасці прагучалі музычныя нумары. Жанчыны ў зале падпявалі і горача пляскалі ў далоні выканаўцам.

Пакідаючы  Дом культуры, дамы не хавалі ўсмешак. Крыху добрага настрою  напачатку вясны, ў перадсвяточны вечар.

Юры Разумоўскі

Каментаваць