Павел Севярынец: Аднойчы мы пабачымся

      Вязень “амерыканкі Павел Севярынец напісаў дзве заявы на адрас кіраўніцтва КДБ. Адну — наконт сустрэчы з адвакатам, якога ён не бачыў з 29 снежня. І другую — аб сустрэчы са святаром для прычасці і споведзі.

      Аб гэтым Севярынец паведаміў у чацвёртым лісце, які атрымалі 10 лютага яго бацькі. Ён быў датаваны 5 лютага і пазначаны Паўлам нумарам 10. З гэтага вынікае, што астатнія шэсць лістоў бацька і маці ад сына не атрымалі.



      Вязень “амерыканкі Павел Севярынец напісаў дзве заявы на адрас кіраўніцтва КДБ. Адну — наконт сустрэчы з адвакатам, якога ён не бачыў з 29 снежня. І другую — аб сустрэчы са святаром для прычасці і споведзі.

      Аб гэтым Севярынец паведаміў у чацвёртым лісце, які атрымалі 10 лютага яго бацькі. Ён быў датаваны 5 лютага і пазначаны Паўлам нумарам 10. З гэтага вынікае, што астатнія шэсць лістоў бацька і маці ад сына не атрымалі.

      "Але ён нічога не піша пра тое, што атрымлівае нашы лісты", — зазначыла Таццяна Севярынец. 

      “Чаму ён не бачыў з 29 снежня адваката, невядома. Магчыма, у яго адносінах не вядуцца ніякія следчыя дзеянні. А магчыма адваката не пускаюць з нейкіх прычын, — лічыць Ірына Губская, рэгіянальны каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Адвакат у лідара БХД — Павел Сапелка.

      У папярэдніх лістах палітык паведаміў, што піша раман пра жыццё ў Беларусі. І што на пералічаныя на ягоны турэмны рахунак грошы яму нарэшце набылі Біблію. Праблема была ў тым, што ў СІЗА КДБ не дазваляюць перадаваць кнігі. Таму Паўлу давялося чакаць, калі яго замова будзе выканана праз КДБ. А паплечнікі палітыка тады ж сталі перапісваць раздзелы з Бібліі і дасылаць у сваіх лістах.  “Ну а калі лісты не дойдуць да яго, то хаця б кадэбэшнікі вымушаны будуць прачытаць словы Божыя, — мяркуе Ірына Губская.

      Калегі Паўла тэлефануюць таксама ў прамы эфір на радыё. І перадаюць прывітанні “Паўлу Канстанцінавічу, які зараз знаходзіцца ў вымушаным адпачынку. Мы з вамі! Трымайцеся! “Спадзяемся, што гэтыя словы да яго дайшлі ці дойдуць. Бо вядома, што ў камерах у палітвязняў ёсць радыё. Яны яго слухаюць і падчас прагулак. Ім увогуле ўвесь гукавы фон проста забіваюць гэтым радыё. Ну вось хай паслухаюць, — сказала Ірына.

      Як адзначыла дзяўчына, чалавека можна збіць, арыштаваць, але не перамагчы. “У Паўла вельмі моцны дух і яго проста не могуць зламаць. Ён ужо прайшоў праз крымінальныя справы, праз шмат арыштаў. І ён застаецца моцным, — падкрэсліла яна.

      Зараз паплечнікі Паўла рыхтуюцца да суда над фігурантамі крымінальнай справы аб “масавых беспарадках 19 снежня. Яны збіраюць сведчанні і відэаматэрыялы. Павел жа перадае прывітанні, а таксама падзякі за пасылкі і пералічэнні на яго рахунак грошай. “Напісаў, што дасць Бог хутка пабачымся. А калі не хутка, то, як піша, ён верыць, што аднойчы мы пабачымся. І спадзяецца, што мы зможам годна працягнуць справу, — зазначыла Ірына Губская.

Каментаваць