Павел Севярынец застаецца на “хіміі”

Адміністрацыя спецкамендатуры №7, дзе адбывае трохгадовае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі сустаршыня аргкамітэта па стварэнню партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя, экс-кіраўнік выбарчага штаба былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец, адмовіла яму ў замене рэжыму так званай “хіміі.

Адміністрацыя спецкамендатуры №7, дзе адбывае трохгадовае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі сустаршыня аргкамітэта па стварэнню партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя, экс-кіраўнік выбарчага штаба былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец, адмовіла яму ў замене рэжыму так званай “хіміі.

Кіраўніцтва спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці паведаміла палітыку, што прынята рашэнне адмовіць яму ў замене рэжыму адбывання пакарання з адбывання рэшты тэрміну абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу на адбыццё пакарання па месцы жыхарства. Севярынец ужо адбыў траціну тэрміну пакарання. Палітвязень не мае спагнанняў, і таму, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, яму маглі змяніць рэжым адбывання пакарання. Апроч таго, 27 кастрычніка 2011 года атэстацыйная камісія прызнала, што Павел Севярынец “стаў на шлях выпраўлення.

“Сітуацыя зразумелая. Прызнання віны з майго боку не было і не будзе, таму ў выніку я застаюся ў спецкамендатуры, — адзначыў Павел Севярынец у інтэрв’ю “Новаму часу. — Наконт прашэння аб памілаванні гаворка не ішла, гаворка ішла аб прызнанні мной віны пісьмова альбо вусна. Мне намякалі, што можна вырашыць усё вельмі хутка, перыядычна такія размовы вядуцца. І тут людзі ўсё разумеюць. У мяне асабіста ніякіх асаблівых спадзяванняў не было, я разумею, што тут лёс палітвязняў будзе, хутчэй за ўсё, мяняцца разам ва ўсіх: альбо будзе прынята палітычнае рашэнне ўсіх адпусціць, альбо будзе працягвацца цяперашняе беззаконне. Палітвязняў могуць адпусціць пры тых умовах, калі Лукашэнку для таго, каб шантажаваць Расію, спатрэбіцца зрабіць некалькі крокаў у бок Захаду. Гэта тэарэтычна можа быць і да Новага года, і адразу пасля яго, у студзені, і ўвесну. Але ніякай пэўнасці няма.

Павел Севярынец 16 мая 2011 года судом Партызанскага раёна Мінска быў прыгавораны да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у падзеях, якія мелі месца ў Мінску ўвечары 19 снежня 2010 года адразу пасля завяршэння галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.
 

Каментаваць