Паверыць у апазіцыю

Падчас візіту ў Чэхію і Польшчу кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў дамовіўся пра дапамогу ў арганізацыі назірання за працэсам галасавання і паралельнага падліку галасоў.

Падчас візіту ў Чэхію і Польшчу кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў дамовіўся пра дапамогу ў арганізацыі назірання за працэсам галасавання і паралельнага падліку галасоў.

Палітык сустракаўся з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасці, журналістамі. “Амаль усе былі перакананыя, што ў гэтай кампаніі ёсць таямніца, праз якую Еўрасаюзу не варта ўмешвацца ў нашы справы. Гэта было складана пераламіць, але мы змаглі, — тлумачыць сутнасць перамоў Някляеў. — Чаму мы дамагаліся сустрэч менавіта з міністрамі? Бо былі візіты міністраў замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і Германіі — Гіда Вестэрвеле ў Беларусь, а да гэтага візіт аднаго з іх у Расію, сустрэча з міністрам Лаўровым. Сустрэчы з Лукашэнкам былі праведзеныя такім чынам, нібыта там вырашалася такое, што засталося па-за публічнасцю. Што, можа быць, Захад, палічыўшы беларускую апазіцыю няздольнай вырашыць праблему ўладаў у Беларусі, вырашыў дэмакратызаваць краіну, а Лукашэнку зрабіць дэмакратам без удзелу дэмакратычных сілаў. Мы атрымалі катэгарычнае “не — за нашымі спінамі ніякіх дамоўленасцяў не было.

Кандыдат у прэзідэнты запрасіў польскіх і чэшскіх парламентарыяў у якасці гасцей наведаць Беларусь у дзень выбараў, 19 снежня, каб на свае вочы паглядзець на тое, як будуць разгортвацца падзеі ў Мінску. Палітык перакананы, што Беларусь чакаюць мірныя акцыі пратэсту супраць вынікаў галасавання, але гаворыць, што не ён іх рыхтуе, а ўлады сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі.

Уздымалася падчас замежных сустрэчаў Някляева і тэма ўдзелу Беларусі ў працы парламенцкай асамблеі палітыкі Еўрасаюза “Усходняе партнёрства (Еўранест).
 

Каментаваць